Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем учителя

Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам — Днём настаўніка!

Ваша прафесія з’яўляецца адной з самых патрэбных, важных і ганаровых. Вы не проста даеце дзецям веды, але і выхоўваеце маральныя арыенціры, дапамагаеце ім раскрываць свае таленты і рыхтуеце да самастойнага жыцця. Гэта адмысловая праца, якая патрабуе любові, мудрасці, адданасці і цярпення.

На Карэліччыне заўсёды былі, ёсць і будуць таленавітыя, ініцыятыўныя педагогі-прафесіяналы, якія паказваюць высокія вынікі ў сваёй дзейнасці.

Асаблівай удзячнасці заслугоўваюць ветэраны педагагічнай працы, якія не толькі ўнеслі вялікі ўклад у справу выхавання і адукацыі, але і перадалі свае бясцэнны вопыт і веды цяперашнім настаўнікам.

Дарагія нашы педагогі! Нізкі паклон за вашу высакародную працу, цярпенне, мудрасць і любоў да дзяцей! Жадаем новых прафесійных дасягненняў, моцнага здароўя, дабрабыту вам і вашым блізкім, удзячных і мэтанакіраваных вучняў, якія заўсёды будуць радаваць вас сваімі поспехамі!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў