В Кореличском районе состоится прием граждан
Гродзенская рэгіянальная мытня праводзіць адбор кандыдатаў на службу ў мытныя органы.
30 кастрычніка 2023 года намеснік начальніка мытнага паста «Беняконі» Юрый Віктаравіч ЧУРЫЛА ў будынку Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта з 11.00 да 13.00 у кабінеце 58 (3 паверх) будзе праводзіць прыём грамадзян з адначасовым правядзеннем «прамой лініі» па тэлефоне 8(01596) 30414.
31 кастрычніка 2023 года з 10.00 да 12.00 у будынку Цырынскага сельскага Савета дэпутатаў прыём грамадзян па месцы жыхарства будзе праводзіць старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Віктаравіч ШКАДАЎ.
2 лістапада 2023 года з 14.00 да 15.00 старшынёй суда Карэліцкага раёна Русланам Эдуардавічам ХІХОЛАМ будзе праведзены выязны прыём грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у памяшканні Райцаўскага сельскага выканаўчага камітэта Карэліцкага раёна, які знаходзіцца па адрасе: аграгарадок Райца, вуліца Паштовая, дом 5.
Папярэдні запіс магчымы па тэлефоне +375 1596 7 27 03.