Кореличский районный исполнительный комитет и Кореличский районный Совет депутатов поздравляют с Днем работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса

Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу, ветэраны галіны!

 Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці!

Аграрны сектар — найважнейшая сфера эканамічнага жыцця нашай краіны. Бо менавіта вы, хлебаробы, механізатары, жывёлаводы, кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, работнікі харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, сваёй самаадданай працай забяспечваеце харчовую бяспеку дзяржавы, належны жыццёвы ўзровень народа, дабрабыт і працвітанне кожнай беларускай сям’і. Толькі той, хто працуе на зямлі, глыбока разумее значнасць сваёй прафесіі.

Мы ўдзячныя ўсім работнікам сельскагаспадарчай вытворчасці, чыімі поспехамі ганарыцца раён, ветэранам працы, якія перадаюць свае веды і вопыт маладому пакаленню, пенсіянерам, якія працягваюць працаваць. Нашы словы падзякі работнікам прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці. Гэта з іх дапамогай увесь сабраны ўраджай даходзіць да стала спажыўцоў.

Вялікі дзякуй за добрасумленную працу і настойлівасць у дасягненні пастаўленых мэт. Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце памнажаць дасягнутае, працаваць з поўнай аддачай на карысць роднай Карэліччыны.

Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця і дабрабыту, невычэрпнай бадзёрасці і энергіі, новых поспехаў ва ўсіх справах і добрых пачынаннях!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў