Председатель Кореличского районного Совета депутатов Александр Шкадов: «Если сделано в Беларуси, значит со знаком качества»
Многія нашы вытворцы ствараюць якасны і, што важна, запатрабаваны прадукт, — лічыць старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў. — І ўсё таму, што ў Беларусі выбудавана дакладаная сістэма стандартаў.
Падчас рабочай паездкі ў Гомель Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Будучы год мы аб’явім Годам якасці. Я пра гэта ўжо казаў. Вырабляем шмат. І якаснай, нядрэннай прадукцыі. Але трэба лепш. Каб канкурыраваць. Таму што ў нас адкрытая эканоміка. Нам трэба якасць падымаць вышэй, каб канкурыраваць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Сапраўдны гонар беларусаў — БЕЛАЗы і МАЗы, якія выкарыстоўваюцца ў Кітаі, Казахстане, Індыі, Іране, на горных распрацоўках Манголіі і ў шэрагу іншых краін. Сельскагаспадарчая і транспартная тэхніка даўно знайшла прыхільнікаў не толькі ў Расіі, але і ў краінах Афрыкі і Азіі. Легкавыя аўтамабілі «Джылі» сталі па-сапраўднаму народнымі ў Беларусі, а іх экспарт вырас амаль у тры разы. Пральныя машыны, тэлевізары і маніторы таксама знаходзяць сваіх спажыўцоў не толькі ўнутры краіны, але і за яе межамі.
Летась краіна зарабіла на харчаванні 8 млрд долараў. Гэта вельмі вялікія грошы. Добры прыбытак прыносіць Беларусі малочная прадукцыя, а па эфектыўнасці галіна даўно наблізілася да нафтаперапрацоўкі. Рэспубліка Беларусь забяспечвае 6% сусветнага малочнага гандлю. Прасоўванне малочнай прадукцыі на знешнія рынкі – перспектыўны кірунак. А ўсё таму, што ў многіх краінах яе цэняць за якасць, натуральнасць і выдатны густ. Дарэчы, нашу малочную прадукцыю купляюць больш чым у 20 краінах на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды і Аўстраліі. Варта таксама адзначыць і айчынную згушчонку. Лепшыя традыцыі, строгая адпаведнасць дзяржстандартам і кантроль дапамагаюць нам вярнуць смак дзяцінства. Даўно знайшлі сабе добрую славу і айчынныя кандытары: калі шакалад, то без пальмавага масла, калі халва, зефір і пасціла – толькі з натуральных інгрэдыентаў. А галоўнае — гэта сапраўды смачна.
Адзенне з лёну — яшчэ адзін беларускі брэнд. Хіт продажаў апошніх гадоў — пасцельная і сталовая бялізна з ільняной тканіны. Наш абутак камфортны і носкі, а ў апошнія гады стаў задавальняць запытам нават самых патрабавальных модніц.
За якую б вытворчасць ні ўзяліся працавітыя беларусы, можна не сумнявацца, што на выхадзе атрымаецца прадукцыя з выдатнай якасцю. Важна памятаць адно (пра гэта часта кажа Прэзідэнт): калі кожны на сваім месцы будзе хоць патроху прыбаўляць, то краіна ў цэлым і людзі ў Беларусі будуць жыць добра.
Іна ЛЕЙКА
Фота аўтара