Фестиваль творчества и спартакиада: что подготовили ко Дню инвалидов в Кореличском районе

З нагоды Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца ў краіне 3 снежня, на Карэліччыне гэтую катэгорыю грамадзян чакае шмат цікавага. 28 лістапада сумеснымі намаганнямі ЦСАН і ФСК  для інвалідаў была арганізавана спартакіяда, дзе яе ўдзельнікі змаглі паспаборнічаць і паказаць свае ўменні.

 

30 лістапада карэліччане прымуць удзел у  ХІV абласным фестывалі творчасці маладых інвалідаў «Калі мы разам, мы мацней». На 1 снежня  карэліччан запрасілі на фестываль творчасці людзей з інваліднасцю, які пройдзе ў аграгарадку Мірны Баранавіцкага раёна. Нашы землякі падораць яго ўдзельнікам песню і танец.

4 снежня ў Маладзёжным цэнтры культуры работнікі культуры раёна выканаюць цудоўныя мелодыі для гэтай катэгорыі грамадзян. Іх слухачамі стануць наведвальнікі аддзялення рэабілітацыі, абілітацыі ЦСАН Карэліцкага раёна,  члены раённага аб’яднання Таварыства інвалідаў і Беларускага Таварыства інвалідаў па зроку.

Галіна СМАЛЯНКА