Член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Эльвира Сороко: «ОДКБ — это союз единомышленников, его сила — в сплоченности»
Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка заўсёды падкрэслівае, што сіла любой дзяржавы, любой нацыі і любога народа – у яго адзінстве і згуртаванасці. Пра гэта наш Прэзідэнт гаварыў і на саміце краін-членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, які на мінулым тыдні прайшоў у Мінску. Толькі разам мы можам пераадолець усе цяжкасці і адстаяць свой суверэнітэт, — лічыць член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эльвіра Сарока.
Глядзіце: у гады Вялікай Айчыннай вайны прадстаўнікі краін, якія сёння ўваходзяць у склад АДКБ, плячо ў плячо гераічна змагаліся супраць гітлераўскіх захопнікаў і перамаглі. Чым не прыклад для цяперашняга пакалення? Сёння паблізу нашых межаў неспакойна, і пагрозам і выклікам часу мы павінны супрацьстаяць разам, каб забяспечыць бяспеку і стабільнасць ва ўсім Еўразійскім рэгіёне. Мы моцныя, калі разам глядзім у адным кірунку. Калі побач надзейнае плячо сябра і паплечніка — толькі тады можна адчуваць сябе ўпэўнена. І нядаўняя сустрэча ўдзельнікаў саміту паказала, што АДКБ – гэта саюз аднадумцаў, у якіх агульныя мэты і задачы, якія глядзяць у адным кірунку і падтрымліваюць адзін аднаго.
Тэма яднання і згуртаванасці актуальная не толькі для фарміравання рэгіянальнай абарончай структуры, але і для павышэння значнасці арганізацыі ў сістэме міжнародных адносін. На сусветнай арэне будуць лічыцца толькі з па-сапраўднаму моцнай і згуртаванай структурай.