В Кореличский РОЧС о пожарах чаще сообщают очевидцы, а не потерпевшие
Нягледзячы на тое, што ў раёне праводзіцца шэраг мерапрыемстваў для недапушчэння пажараў, па інфармацыі Карэліцкага РАНС, сёлета на Карэліччыне адбылася 21 вогненная трагедыя. Іх прычынамі сталі неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў устаноўкі і выкарыстання печаў. У агні загінула два чалавекі. Напярэдадні гібелі пацярпелыя знаходзіліся ў нецявозым стане, курылі ў ложку і ў выніку загінулі.
У 13 надзвычайных сітуацыях выратавальнікаў выклікалі не пацярпелыя, а сведкі трагедый — суседзі альбо мінакі. Дзякуючы іх неабыякавасці ўдалося выратаваць маёмасць пацярпелых, а самае галоўнае — іх жыццё.
Чалавека з самага дзяцінства вучаць не пакідаць іншых у бядзе. Нельга абыякава праходзіць міма гора, якое напаткала чалавека, нават незнаёмага. Не будзьце абыякавымі. Калі вы заўважылі надзвычайную сітуацыю, тэлефануйце па нумарах 101 альбо 112.