В Кореличской районной организации Республиканского общественного объединения «Белая Русь» новые лидеры

У Карэліцкай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» новыя лідары. Старшынёй абрана Іна Лейка, намеснікам — Вольга Івашка

Адбылося пасяджэнне савета Карэліцкай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», на якім абраны новы лідар. Ім стала галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя газеты «Полымя» Іна Лейка.


Далей было праведзена пасяджэнне прэзідыума савета, на якім выбраны намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Вольга Івашка, якая працуе настаўнікам-дэфектолагам у ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы».
Іна Лейка падзякавала за аказаны давер і заклікала карэліччан прапаноўваць новыя сацыяльна значныя праекты — разам можна здзейсніць шмат цікавых і карысных спраў. Лідар павітала свайго намесніка з надзеяй, што ўсё ў іх атрымаецца па ажыццяўленні задумак.
Іна Лейка змяніла на пасадзе старшыні РА РГА «Белая Русь» Яўгена Чычкана, які з красавіка 2023 года з’яўляецца старшынёй Карэліцкага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь».


Яўген Чычкан са станоўчага боку адзначыў дзейнасць арганізацыі і тое, што большая частка фінансаў была зрасходавана на фінансаванне дзіцячага і спартыўнага рухаў у раёне. Пажадаў новым абраннікам плённай працы на карысць Радзімы і людзей.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Юліі ЛІХУТЫ