Яўген Чычкан: «Калі адказна адносіцца да справы, вынікі парадуюць»

У рамкага правядзення адзінага дня інфармавання насельніцтва члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы № 4 Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта сустрэліся з работнікамі  КУСП «Чарняхоўскі-Агра».

Кіраўнік ІПГ, намеснік старшыні райвыканкама Яўген Чычкан падрабязна прааналізаваў асноўную тэму: «Эканамічная бяспека — ключавыя ўмовы стабільнага развіцця беларускай дзяржавы».
— Калі сёння кожны работнік добрасумленна будзе выконваць свае прафесійныя абавязкі — адбудуцца змены ў лепшы бок, — адзначыў прадстаўнік мясцовай улады.
Прамоўца нагадаў простую ісціну, якая вядома кожнаму механізатару: «Калі трактару патрэбна прайсці тэхагляд, — значыць трэба яго прайсці. Будзе надзея, што тэхніка не падвядзе ў полі».
Яўген Мікалаевіч нагадаў пра дасягненні сельгаспрадпрыемстваў Карэліччыны, у тым ліку падрабязна спыніўся на поспехах ДП «Чарняхоўскі-Агра». Звярнуў увагу і на развіццё турызму: Мірскі замак ахвотна наведваюць турысты і знаёмяцца са славутым помнікам даўніны.
Цікавасць у прысутных выклікала і дадатковая тэма: «Аб мерах прафілактыкі і супрацьдзеяння экстрэмізму». Кіраўнік ІПГ нагадаў, якая адказнасць пагражае за падпіску, лайкі і рэпосты экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама іх захоўванне і распаўсюджванне.


У сваёй прамове Яўген Мікалаевіч закрануў і другую дадатковую тэму адзінага дня інфармавання насельніцтва: «Неасцярожнае курэнне. Піратэхніка. Тонкі лёд». Заклікаў прысутных захоўваць правілы пажарнай бяспекі. У большасці выпадкаў прычынай гібелі на пажарах становіцца «п’яная цыгарэта». «Трэба заўсёды памятаць аб захаванні правіл супрацьпажарнай бяспекі, бо можна страціць не толькі жылы будынак, але і жыццё», — сказаў прамоўца.
На сустрэчы чарняхоўцы задалі пытанне, якое тычылася грэйдзіравання мясцовых дарог на тэрыторыі сельгаспрадпрыемства. Пытанне ўзята на кантроль.

Галіна СМАЛЯНКА