Юным кореличчанам вручили членские билеты ОО «БРСМ»

25 лістапада  ва ўрачыстай абстаноўцы ў  Карэліцкім раённым  краязнаўчым музеі  сямі вучням  ДУА “Цырынская сярэдняя школа”  ўручылі  членскія білеты і яркія чырвона-зялёныя значкі з залатымі літарамі БРСМ.

Юнакі і дзяўчаты падзяляюць мэты самага масавага маладзёжнага аб’яднання Беларусі, дзейнасць якога накіравана на стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыццё яе творчага патэнцыялу, выхаванне патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцяў.

Членскія білеты ўручыла  спецыяліст  РК ГА “БРСМ”  Вольга Васілеўская, якая  адзначыла, што, уступіўшы ў рады грамадскага аб’яднання, рабяты зрабілі правільны выбар:

-Я віншую вас усіх з гэтай падзеяй. Спадзяюся, што вы будзеце актыўна сябе праяўляць і ў нашай арганізацыі. Наперадзе вас чакае маса новых цікавых праектаў, акцый, магчымасцяў, дзе вы зможаце не толькі сябе паказаць, але і знайсці новых сяброў і ўжо разам зарэкамендаваць сябе як лепшую каманду саюза моладзі, – падтрымала новых членаў  прамоўца.

Уступленне ў рады БРСМ выклікала ў вучняў масу эмоцый. Работнікі Карэліцкага раённага краязнаўчага музея пастараліся, каб мерапрыемства запомнілася дзецям. Навуковы супрацоўнік музея Марыя Беленава  правяла  экскурс па выставе “Час выбраў нас”, прымеркаванай да 105-годдзя ўтварэння Усесаюзнага Ленінскага камуністычнага саюза моладзі, расказала пра лёс камсамольцаў мінулых гадоў і падзялілася сваімі ўспамінамі.

-Для мяне камсамол – гэта маладосць, сяброўства, калектывізм, дысцыплінаванасць, узаемадапамога, актыўная жыццёвая пазіцыя, пачуццё абавязку, імкненне да перамогі, да першынства. Мы стараліся жыць па прынцыпе: хто, калі не я? – адзначыла Марыя Уладзіміраўна і заклікала рабят шукаць шчасце на Радзіме, бо гэта іх зямля. Сёння члены БРСМ пішуць сваю гісторыю. Яна абавязкова будзе цікавай і насычанай, бо ёсць традыцыі, на якія трэба раўняцца,  і ёсць будучыня, якую, як вядома, даверана будаваць маладым.

Хочацца верыць, што рабяты стануць годнымі прадаўжальнікамі слаўных традыцый сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў, будуць горача любіць Радзіму, захоўваць і берагчы мір на зямлі, праслаўляць родны край сваімі творчымі, спартыўнымі, інтэлектуальнымі, працоўнымі поспехамі і дасягненнямі. Бо пройдзе час, і менавіта моладзі трэба будзе ўзяць на сябе адказнасць за будучыню, нашай краіны і рэгіёна. Не трэба забываць, што сапраўдны поспех у любой справе залежыць толькі ад актыўнасці самога чалавека і жадання імкнуцца наперад да новых адкрыццяў.

Наваяўленыя актывісты паабяцалі захоўваць і памнажаць традыцыі БРСМ, актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці сваёй навучальнай установы.

– Сёння я атрымаў білет БРСМ. Спадзяюся, ён будзе для мяне шчаслівым. Хочацца ўдзельнічаць у розных мерапрыемствах і конкурсах. Разам з сябрамі будзем хадзіць на суботнікі, рабіць наш край прыгажэйшым, — падзяліўся планамі дзесяцікласнік Уладзіслаў Гомза.

Дзесяцікласнік  Дзмітрый Шуляк спадзяецца, што ў БРСМ зможа праявіць сябе ў спартыўным кірунку:

— Хачу рэалізаваць сябе ў спорце і валанцёрскай дзейнасці. Я вельмі люблю актыўны лад жыцця, захапляюся валейболам і мне гэта цікава. Магчыма, членства ў БРСМ дапаможа мне у будучым  вызначыцца з выбарам прафесіі.

Першы сакратар Карэліцкага РК ГА “БРСМ” Аксіння Ждан адзначыла:

-Сёння з упэўненасцю можна сказаць: моладзь Беларусі  сапраўды знаходзіцца пад крылом двух найважнейшых грамадскіх аб’яднанняў – Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Толькі разам і толькі наперад! Для тых, хто сёння  атрымаў членскі білет БРСМ, адкрываецца новае насычанае жыццё, поўнае цікавых мерапрыемстваў і праектаў. Гэтыя юнакі і дзяўчаты — сапраўдныя патрыёты, якія будуць развівацца, тварыць і ствараць дзеля сваёй Радзімы. Я бачу карысць і ў дыялогу з  былымі камсамольцамі, бо мудрыя парады ад старэйшага пакалення вельмі слушныя і  важныя.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара