Начальнік аддзела эканомікі Карэліцкага райвыканкама Таццяна Бусько: «Асартымент у сельскіх магазінах не горшы, чым у горадзе»
У Карэліцкім раёне забяспечанасць гандлёвымі плошчамі складае 549 кв. м на 1 тысячу насельніцтва пры нарматыве 480 кв. метраў. Гэта значыць недахопу ў гандлёвых аб’ектах няма. Як вынік магазіны вымушаны змагацца за кашалёк спажыўца і шырокім асартыментам, і высокай якасцю, і даступнымі цэнамі, — адзначае начальнік аддзела эканомікі Карэліцкага райвыканкама Таццяна Бусько.
27 лістапада Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўніцтвам Урада і Адміністрацыі падняў тэму забеспячэння людзей у невялікіх населеных пунктах неабходным асартыментам прадуктаў харчавання, у тым ліку з улікам маючых адбыцца навагодніх і калядных святаў.
— Хачу папярэдзіць Урад, што скідак ніякіх не будзе ў плане забеспячэння нармальнай сітуацыі ў пераднавагоднія і перадкалядныя святы. Не павінна быць ніякіх праблем з прадуктамі харчавання для нашых людзей, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Слухайце, калі б чагосьці не хапала. Усяго хапае. Толькі наша распарадчасць. Асабліва — малыя гарады, аграгарадкі і вёскі. Гэта нашы людзі. Гэта небагатыя людзі. Яны павінны ўсім быць забяспечаны. Святы павінны быць не толькі для начальнікаў, жыхароў Мінска і буйных гарадоў. Святы павінны быць для ўсіх.
Сёння ў Карэліцкім раёне функцыянуе 147 гандлёвых аб’ектаў, 51 з якіх у сельскай мясцовасці. Акрамя таго, для абслугоўвання жыхароў аддаленых населеных пунктаў курсіруе 11 аўтамагазінаў, 7 з іх належаць спажыўкааперацыі. Дарэчы, аўталаўкі ад спажыўкааперацыі абслугоўваюць 136 вёсак з насельніцтвам 5718 чалавек. Машыны з таварамі адпраўляюцца нават у тыя населеныя пункты, дзе жыве некалькі чалавек.
Незалежна ад пары года або святочных дат і ў стацыянарных магазінах, і ў аўталаўках заўсёды досыць вялікі асартымент прадуктаў. Безумоўна, да маючых адбыцца святаў ён заўсёды пашыраецца. Магазіны заўсёды ідуць насустрач пакупніку, і, калі на паліцах нейкага тавару няма, яму заўсёды могуць прывезці па індывідуальнаму заказу.
Іна ЛЕЙКА
Фота аўтара