Члены ИПГ № 4 Кореличского райисполкома встретились с коллективом Ворончанского филиала ОАО «Гродненский ЛВЗ»

З нагоды правядзення адзінага дня інфармавання насельніцтва члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы № 4 Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Яўгена Чычкана наведалі Варанчанскі філіял ААТ «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод».

 Кіраўнік ІПГ Яўген Чычкан трымаў слова па асноўнай тэме: «Палітычная бяспека як аснова грамадска-палітычнай стабільнасці суверэннай дзяржавы. Выбарчая кампанія 2024 года ў новых прававых умовах». Прамоўца, прааналізаваўшы падзеі 2020 года, адзначыў, што год быў хвалюючым, але яго змаглі перажыць і па-іншаму паглядзець на многія рэчы.- Людзі сталі гаварыць больш адкрыта аб хвалюючых праблемах, што дае магчымасць многія з іх вырашаць на месцах.
— Набліжаецца новая выбарчая кампанія, — адзначыў Яўген Мікалаевіч. — Адзіны дзень галасавання назначаны на 25 лютага 2024 года. На ім будуць выбіраць дэпутатаў, якія дапамогуць вырашаць пытанні выбаршчыкаў. Кожны павінен прыйсці ў гэты дзень альбо ў дні датэрміновага галавання на выбарчыя ўчасткі, каб зрабіць свой выбар.
Яўген Чычкан звярнуўся і да дадатковага пытання адзінага дня інфармавання «Аб супрацьдзеянні карупцыі» і пры гэтым адзначыў, што гэтыя дзеянні ў нашай краіне прысякаюцца і караюцца.
Ведучы размову аб экстрэмісцкай дзейнасці, прамоўца раіў быць прадбачлівымі і пільнымі, бо гэта таксама цягне за сабой адказнасць.
«Бяспечны Новы год. Бяспека дзяцей на канікулах» — тэма выступлення начальніка Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніса Стадольніка. Ён заклікаў бацькоў праявіць клопат і цікавасць да дзяцей у навагоднія дні, каб не азмрочыць гэтага цудоўнага свята. Расказаў аб мерах бяспекі пры катанні на санках і цюбінгах. «Дзіцячая бяспека і ваша бяспека — у вашых руках», — адзначыў супрацоўнік РАНС.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Мікалая СІЎКО