Директор ОАО «Кореличи-Лён» Фёдор Жук о том, чем ему запомнился уходящий год

Дырэктар ААТ “Карэлічы-Лён” Фёдар ЖУК:

– Адыходзячы  2023 год праляцеў незаўважна і быў дастаткова складаным.  Для мяне асабіста ён стаў  значным у прафесійным плане: мне прысвоена  званне “Чалавек года Гродзеншчыны”,   але лічу, што такое ганаровае званне – гэта  заслуга  ўсяго калектыву. Сёлета, нягледзячы на капрызы надвор’я, ільнаводам Карэліччыны ўдалося забяспечыць сябе сыравінай новага ураджаю, а гэта значыць, што завадчане будуць мець работу і дастойны  заробак.

Хочацца з аптымізмам сустрэць Новы год, каб усё негатыўнае засталося ў адыходзячым. Спадзяюся, што наступны 2024 год  парадуе нас вясенняй цеплынёй і  ўмеранымі летнімі ападкамі, што дазволіць падняцца прадпрыемству на вышэйшую прыступку.

Жадаю ўсім здароўя і ўдачы!

Кацярына КУКАНАВА