Галина Колтунова благодарит работников Кореличского районного краеведческого музея за организацию работы
Любое праведзенае мерапрыемства атрымоўвае высокую адзнаку толькі тады, калі яно напоўнена глыбокім сэнсам, узбуджае пачуцці, уражвае, пакідае незабыўны след у душы, выклікае станоўчыя эмоцыі, вызначаецца прадуманасцю, высокай падрыхтаванасцю, імкненнем зацікавіць прысутных. Менавіта таму стаўлю самы высокі бал супрацоўнікам Карэліцкага краязнаўчага музея за праведзенае 22 снежня адкрыццё экспазіцыі «Карэліччына. Другая палова ХХ-ХХІ стагоддзя». Прадстаўнікі двух пакаленняў — маладосць і мудрасць — прысутнічалі на мерапрыемстве, і адчувалася, што і вучням сярэдніх школ № 1 і № 2, і запрошаным ветэранам працы было аднолькава цікава падчас сустрэчы. Панавала дзіўная атмасфера цеплыні, сардэчнасці, якая стварала асаблівы настрой. Таму ад свайго імя, ад імя ганаровых гасцей, чый працоўны шлях адлюстраваны ў матэрыялах экспазіцыі, — Л.І. Нагорнай, Г.К. Шклярж — выказваю вялікую ўдзячнасць дырэктару музея Л.У. Кузьміч, навуковаму супрацоўніку М.У. Беленавай, старшаму навуковаму супрацоўніку А.С. Караяну за вялікую работу па ўслаўленні роднай Карэліччыны, за прафесіяналізм, адданасць справе. Шчыры дзякуй педагогу Вользе Іванаўне Несцер і вучням дзіцячай школы мастацтваў за падораныя нумары самадзейнасці. Ад сябе асабіста выказваю таксама шчырае захапленне выступленнем вучаніцы 7 класа Карэліцкай СШ № 1 Васько Соф’і, разумніцы, уладальніцы зайздроснага творчага патэнцыялу. Дзякуй табе, Соня — Сонейка! Невялікаму, дружнаму, працавітаму калектыву музея — шчаслівага новага года, новых поспехаў і здзяйсненняў! Прадаўжайце тварыць радасць людзям.
Галіна Калтунова