Евгений Чичкан провел встречу с работниками СПК «Маяк-Заполье»

Напярэдадні электаральнай кампаніі на Карэліччыне працягваецца работа па давядзенні да насельніцтва зменаў у выбарах. Пра асаблівасці адзінага дня галасавання расказаў працаўнікам СВК «Маяк-Заполле» намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан. У сваім выступленні ён закрануў змены ў бюлетэнях, датэрміновым галасаванні і забароне на відэазапіс і фатаграфаванне на выбарчых участках. Таксама Яўген Мікалаевіч папярэдзіў, што пасля таго, як выбаршчык сапсаваў адзін бюлетэнь, ён мае права атрымаць другі ў замен, але не болей.

Расказваючы пра дэпутацкую працу, выступоўца заўважыў, што вельмі часта яна застаецца па-за ўвагай грамадскасці:

— Здараецца, што да асобнага дэпутата звяртаецца жыхар яго выбарчай акругі, просіць дапамагчы. І работа, якую праводзіць дэпутат, карысная не толькі для аднаго асобнага грамадзяніна, але і для ўсіх грамадзян. Але яны не ведаюць, што дапамог у вырашэнні гэтай праблемы менавіта дэпутат. Таму я заклікаю вас у час выбараў пайсці і аддаць свой голас кандыдату, якога вы лічыце лепшым.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара