Грейдирование и ремонт дорог. Во время ИПГ кореличчане задали вопросы — специалисты отвечают

Падчас сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама з працоўнымі калектывамі і па месцы жыхарства насельніцтва 16 лістапада прагучала два пытанні. Вяскоўцы прасілі правесці грэйдзіраванне дарог Вялікае Сяло-Тарасавічы і Турэц-Лыкавічы.

 

Па словах начальніка дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 158 Мікалая Кадлубая, рамонтнае прафіліраванне гравійных пакрыццяў аўтамабільных дарог у зімовы перыяд не выконваецца ў сувязі з яго замярзаннем.

Прафіліраванне аўтамабільных дарог Н-6074 Вялікая Слабада-Тарасавічы-Вялетава-камбікормавы завод і Н-7533 Пад’езд да в. Лыкавічы ад а/д Р-11 Парэчаны (ад аўтамабільнай дарогі М-6/Е-28)-Навагрудак-Нясвіж будзе праводзіцца пры наступленні спрыяльных для гэтых работ умоў з поўным адтаваннем жвіровага пакрыцця, г. зн. у сакавіку-маі 2024 года.

Акрамя таго, на ўчастку 0,0-1,05 км аўтадарогі Н-7533 Пад’езд да в. Лыкавічы ад а/д Р-11 Парэчаны (ад аўтамабільнай дарогі М-6/Е-28)-Навагрудак-Нясвіж у красавіку-ліпені 2024 года прадугледжаны бягучы рамонт з магчымасцю ўладкавання асфальтабетоннага пакрыцця.

Іна ЛЕЙКА