Начальник Кореличского РОВД Алексей Гаврош вручил благодарность за сотрудничество директору Жуховичской СШ Ларисе Камера
Начальнік Карэліцкага РАУС Аляксей Гаўрош уручыў Падзяку дырэктару Жухавіцкай СШ Ларысе Камера.
— У 2020 годзе дваццацігадовы жыхар Карэліцкага раёна ўступіў у палавую сувязь з малалетняй мясцовай жыхаркай, ведаючы, што яна не дасягнула ўзросту згоды. Крымінальная справа была ўзбуджана дзякуючы прафесіяналізму Ларысы Мікалаеўны, — сказаў Аляксей Гаўрош. — Дырэктар знайшла кантакт з дзяўчынкай, якая даверылася дарослым. Дзякуючы гэтаму стаў вядомы гэты факт, заведзена крымінальная справа і злачынец будзе несці адказнасць згодна з законам нашай краіны.
Уручыўшы дырэктару Падзяку, начальнік РАУС адзначыў высокую якасць працы ўсяго педагагічнага састава Карэліччыны:
— Вы вучыце дзяцей быць добрымі і карыснымі для грамадства, сваім прыкладам прывучаеце іх любіць краіну, яе культуру і гісторыю, паважаць састарэлых, дапамагаць ім. Дзякуй вам за плённую працу ў выхаванні будучага Беларусі.
Сяргей СТОЛЯР
Фота аўтара