Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем энергетика
Паважаныя работнікі і ветэраны службы энергетыкі!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Днём энергетыка!
Праца ў энергетыцы накладвае асаблівую адказнасць на спецыялістаў галіны, патрабуе строгай дысцыпліны і аператыўнай гатоўнасці. Для энергетыкаў няма выхадных і святочных дзён. Штодня, днём і ноччу, зімой і летам вы забяспечваеце бесперабойнае і надзейнае энергазабеспячэнне аб’ектаў прамысловасці, сельскай гаспадаркі, сацыяльнай сферы, нясеце ў кожны дом святло і цяпло.
У гэты святочны дзень асобныя словы падзякі адрасуем ветэранам за іх шматгадовую добрасумленную працу і вялікі ўклад у развіццё энергетычнай галіны нашага раёна.
Жадаем усім моцнага здароўя і дабрабыту, безаварыйнай і бяспечнай працы, упэўненасці ў сваіх сілах і новых прафесійных дасягненняў!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў