Обращение Кореличского райисполкома и районного Совета депутатов в связи с Днем инвалидов
Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна!
Штогод 3 снежня ў нашай краіне адзначаецца Дзень інвалідаў. Гэта дата ў календары патрэбна для таго, каб прыцягнуць увагу да праблем людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя і нагадаць, што побач з намі жывуць людзі, якія маюць патрэбу ў асаблівай увазе і клопаце.
Многія з іх займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю, штодня пераадольваюць выпадаючыя на іх долю нягоды і імкнуцца жыць паўнавартасным жыццём: вучацца, працуюць, удзельнічаюць у мерапрыемствах, займаюцца спортам, творчасцю. Такая сіла духу, упартасць і любоў да жыцця заслугоўваюць вялікай павагі.
Асаблівая падзяка ўсім, хто клапоціцца пра людзей з інваліднасцю, дапамагае ім стаць адукаванымі, запатрабаванымі ў грамадстве.
Ад усёй душы жадаем людзям з абмежаванымі магчымасцямі асабістага шчасця, веры ў сябе і свае сілы, каб на вашым шляху заўсёды сустракаліся толькі добрыя, спагадлівыя і сумленныя людзі!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў