Председатель Кореличского районного Совета депутатов Александр Шкадов и председатель районного отделения РОО «Белорусский детский фонд» Ольга Куляко приняли участие в акции «Наши дети»

Вялікі цуд для маленькіх пацыентаў здарыўся 27 снежня ва ўстанове аховы здароўя “Карэліцкая цэнтральная бальніца”. У рамках навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” адбылося віншаванне дзетак, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні.
Не паверыць у цуд у гэтыя дні проста немагчыма, бо яно паўсюль! Свята Новы год асацыюецца ў дзяцей, ды і многіх дарослых, з чараўніцтвам, цудамі і падарункамі. Так ужо склаліся абставіны, што некаторыя дзеткі ў гэтыя пераднавагоднія дні апынуліся не дома ля прыбранай ёлкі, а ў бальнічных палатах. Кагосьці выпішуць да прыходу самай чароўнай ночы ў годзе, а камусьці прыйдзецца затрымацца, таму такое свята сёння вельмі дарэчы для пацыентаў. З цёплымі пажаданнямі ў госці да дзетак прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў і старшыня раённага аддзялення РГА “Беларускі дзіцячы фонд” Вольга Куляка і, вядома ж, усімі любімыя і доўгачаканыя Дзед Мароз і Снягурачка.

 

Казачная атмасфера панавала ў педыятрычным аддзяленні раённай бальніцы. Каля ёлкі дзеці спявалі песенькі і чыталі вершы Дзядулі Марозу, а ў адказ ад чараўніка атрымлівалі ў падарунак салодкія падарункі.

Звярнуўшыся да дзетак, іх бацькоў Аляксандр Віктаравіч сказаў, што акцыя “Нашы дзеці” ўпэўнена крочыць па краіне і прыносіць вялікую радасць не толькі дзецям, але і тым, хто дорыць падарункі. Прыемна быць часткай такога выдатнага свята і ствараць чароўную атмасферу для дзяцей, якія вымушаны апынуцца гэтымі днямі ў бальніцы. Прамоўца павіншаваў ўсіх з надыходзячымі святамі і пажадаў хуткага выздараўлення.
Шчырыя словы віншавання з нагоды надыходзячых свят выказала і Вольга Віктараўна.
— Дзеці заўсёды чакаюць святаў, для іх гэта вельмі важна, нягледзячы на хваробу. Безумоўна, навагодняя дабрачынная акцыя ”Нашы дзеці” станоўча ўплывае на нашых пацыентаў і спрыяе больш хуткаму выздараўленню, — лічыць загадчык педыятрычнага аддзялення Лілія Шастак.

 

— Той факт, што мы перад святамі апынуліся ў стацыянары не спрыяе святочнаму настрою. Спадзяемся, што нас з дачушкай выпішуць да Новага года. Але ў любым выпадку пасля такога свята на душы стала цяплей. Не чакалі ўбачыць у бальнічным калідоры Дзеда Мароза, і гэтая сустрэча нас вельмі парадавала. Я хоць і дарослая, была шчаслівая не менш, чым маё дзіця, — падзялілася Анастасія Шэўка.

Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара