Председатель РО Белорусской партии «Белая Русь» Евгений Чичкан поздравил воспитанников детского сада в агр. Еремичи

Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» крочыць па Карэліччыне. Да навагодняга карагоду добрых спраў далучылася Карэліцкае раённае аддзяленне Беларускай партыі «Белая Русь». Яе старшыня, намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан завітаў з віншаваннямі да маленькіх выхаванцаў дзіцячага садка ДУА «Ярэміцкая базавая школа імя У. А. Калесніка».

— Абавязак дарослых — стварыць для дзяцей цуд, якога яны так чакаюць, — сказаў Яўген Мікалаевіч. — Калі бачыш на дзіцячым твары шчаслівую ўсмешку, тады і ў самога душа напаўняецца радасцю.







Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара