В Кореличском районе подвели итоги работы в сфере агроэкотуризма

У Карэлічах адбылася нарада па развіцці аграэкатурызму, дзе падвялі вынікі развіцця гэтага напрамку ў раёне за 2023 год.

Па словах галоўнага спецыяліста сектара спорту і турызму райвыканкама Юліі Ліхуты, з лютага 2023 г. у службу “Адно акно” Карэліцкага райвыканкама сталі звяртацца суб’екты аграэкатурызму для таго, каб атрымаць дазвол на ажыццяўленне далейшай дзейнасці. Раённая камісія вывучала дзейнасць сядзібы і прымала рашэнне аб далейшым ажыццяўленні дзейнасці ў сферы аграэкатурызму. Да чэрвеня бягучага года дазвол аб рэгістрацыі атрымалі 13 суб’ектаў аграэкатурызму, тры паведамілі аб спыненні дзейнасці: аграсядзіба “Хутарок” у г.п. Мір, сядзібы “Белыя лугі” і “Цінявічы” перайшлі ў састаў сялянскай гаспадаркі “Белыя лугі”. Таксама ў райвыканкам паступілі тры заявы ад новых суб’ектаў аграэкатурызму, адкрыліся новыя сядзібы “Маміны Крынкі” ў в. Крынкі і “Цінявічы” ў аднайменнай вёсцы, аднаму заяўніку было адмоўлена ў рэгістрацыі.

— Такім чынам у Карэліцкім раёне працуе 14 аграэкасядзіб, 6 з якіх знаходзяцца ў г.п. Мір, — падвяла вынікі Юлія Ліхута. — Ва ўсіх сядзібах прадастаўляюць жылыя пакоі для пражывання турыстаў, усе маюць падсобную гаспадарку і зоны адпачынку. У дзевяці сядзібах ёсць лазня, на некаторых праводзяцца майстар-класы.

Праблемным пытаннем застаецца ўдзел суб’ектаў аграэкатурызму ў выставах, акцыях і конкурсах. У 2024 г. гэтую работу неабходна актывізаваць.

Па выніках нарады суб’ектам аграэкатурызму было рэкамендавана актыўна прымаць удзел у міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных фестывалях, супрацоўнічаць з турагенцтвамі і тураператарамі Беларусі. Дзейнасць суб’ектаў аграэкатурызму раёна была прызнана станоўчай.

Сяргей СТОЛЯР

Фота прадастаўлена сядзібай «Белыя лугі»