Воспитанники Малюшичского детского сада приняли участие в акции «Доброе сердце»
З 27 лістапада па 3 снежня ў дзяржаўнай установе адукацыі “Малюшыцкі дзіцячы сад” прайшоў Тыдзень “Будзь уважлівы да ўсіх”, прысвечаны Міжнароднаму дню інвалідаў. У рамках тыдня выхаванцы дашкольнай адукацыі прынялі ўдзел у гутарцы “Будзь уважлівы да ўсіх”, пазнаёміліся з мастацкімі творамі па тэме. З захапленнем паглядзелі і абмеркавалі мультфільм “Кветка-сямікветка” па матывах казкі В.Катаева.
Завяршыўся тыдзень акцыяй “Добрае сэрца”, дзе дашкольнікі падрыхтавалі паштоўкі з пажаданнямі і ўручылі іх людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Віншавальныя паштоўкі атрымалі Шэйман Мікалай Аляксандравіч і Дрозд Аляксандр Іванавіч.
Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне маленькага грамадзяніна талерантных адносін да людзей з абмежаванымі магчымасцямі, уменне спачуваць і дапамагаць не толькі блізкім, але і іншым людзям.
Галіна ГУРЫНА, выхавальнік дашкольнай адукацыі