В Кореличах открылась персональная выставка рисунков школьницы Дарьи Суран «Семь цветов колибри»

1 снежня ў выставачнай зале Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці адкрылася персанальная выстава вучаніцы 2 “А” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя  школа №2 г. п. Карэлічы » Дар’і Суран “Сем колераў калібры”.

Назву выставы юная мастачка   Дар’я,  уражэнка г.п. Карэлічы,  выбрала невыпадкова. Яна ўяўляе сябе маленькай птушачкай калібры, якая ўзлятае ў неба і з вышыні птушынага палёту назірае за дзіўным светам.

Дзяўчынка  малюе даўно. Яшчэ ў дзіцячым садзе з’явіліся першыя творчыя працы, і з кожным годам малюнкі становяцца складаней і цікавей. У сваіх працах  яна выкарыстоўвае акварэль, фламастары, каляровыя алоўкі, васковыя крэйды.

На выставе прадстаўлена каля 20 работ у розных тэхніках. Але гэта далёка не ўсе яе карціны. На выставе можна ўбачыць сапраўднае буйства фарбаў. Так, усе працы яркія і пазітыўныя, як і сама Дар’я. Персанальныя выставы ў жыцці любога пачынаючага  мастака служаць своеасаблівай кропкай адліку, першай прыступкай. Таму для яе гэта вельмі важны момант станаўлення, які прымушае рухацца далей, тварыць, захапляць, быць прыкладам для іншых.

Адкрыццё выставы прайшло ва ўтульнай абстаноўцы ў кругу самых блізкіх людзей. Падтрымаць дзяўчынку прыйшлі загадчык сектара культуры Карэліцкага райвыканкама, старшыня РГА “БСЖ” Наталля  Шпакоўская, педагогі, бацькі і сябры.

Наталля Шпакоўская павіншавала юную мастачку з важнай падзеяй,  пажадала творчага натхнення і ўручыла памятны падарунак ад РГА “БСЖ”.

Як абудзіць у дзіцяці ўменне ствараць цудоўныя карціны, як навучыць бачыць прыгожае ў звычайным? Гэта ведае педагог, творчы кіраўнік Тамара Ляўковіч.

— Даша вельмі добрая, з адкрытай душой дзяўчынка. І яе дабрыня і адкрытасць душы дазваляюць прыкмячаць унікальныя дробязі. Яна заўважае ўсё вакол і ўмее любавацца светам. А  выстава – гэта толькі пачатак творчага шляху. Калі мы будзем так і далей працаваць, то  зможам многага дасягнуць. Таму хочацца пажадаць толькі ўзлёту, каб ты, Дар’я,  змагла ў поўнай меры рэалізаваць сябе.

Са словамі віншавання выступіла класны кіраўнік Ларыса Шугля, якая ў сваёй прамове адзначыла, што вельмі цудоўна, калі дзіцячыя рукі не ведаюць суму.

Настаўніца правяла інтэрактыўную экскурсію па выставе і адзначыла, што ўсе прадстаўленыя на выставе работы не толькі арыгінальныя і  прыгожыя, але і вельмі пазітыўныя, як і іх аўтар.

Бацькі ў сваю чаргу падзякавалі ўсім, хто выступіў арганізатарам выставы. Родныя  ганарацца  і падтрымліваюць дзяўчынку.

Гледзячы на дзіўныя малюнкі, напісаныя дзіцячай рукой, разумееш, наколькі прыгожы і светлы свет дзяўчынкі. У працах шмат душэўнага цяпла, любові і радасці, якія яна шчодра дорыць сваім педагогам, бацькам і нам, гледачам. Работы ярка раскрываюць талент маленькага мастака. Для самой Дар’і персанальная выстава – гэта важная і незвычайная падзея. Хочацца  спадзявацца,  што дзяўчынка звяжа сваё жыццё з выяўленчым мастацтвам, і гэтая выстава, сапраўды, стане для яе пачаткам сцяжынкі да шырокай дарогі ў мастацтве. Гэтая мілая і цудоўная дзяўчынка ўнікальная не тым, што ў яе мноства ўзнагарод і дасягненняў. У яе непаўторная душа і ўменне бачыць у кожнай дробязі нешта прыгожае. Яна як быццам сышла са старонак якой-небудзь дзіўнай кнігі пра прыгоды.

 

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара