Александр Шкадов на встрече с работниками КСУП «Малюшичи»: «Важно осмысливать получаемую информацию, а не слепо всему доверять»
23 студзеня старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў сустрэўся з работнікамі КСУП “Малюшычы”.
У ходзе сустрэчы былі агучаны новаўвядзенні электаральнай кампаніі 2024 года, якія прадыктаваны абноўленай Канстытуцыяй і патрабаваннямі сучаснасці. Таксама Аляксандр Віктаравіч спыніўся на бягучай сітуацыі выбарчай кампаніі ў разрэзе Карэліцкага раёна і рэспублікі ў цэлым. Нагадаў прысутным аб парадку галасавання і асноўных датах электаральнай кампаніі.
Так, адзіны дзень галасавання ў Рэспубліцы Беларусь пройдзе 25 лютага 2024 года.
Выбаршчыкі, якія не зарэгістраваны на тэрыторыі ўчастка для галасавання, але маюць дакумент, які пацвярджае пражыванне на дадзенай тэрыторыі, маюць права быць уключанымі ў спіс выбаршчыкаў да дня выбараў (не пазней за 24 лютага 2024 года).
Прагаласаваць на выбарчым участку датэрмінова можна будзе з 20 па 24 лютага з 12:00 да 19:00 гадзін.
Не засталося па-за ўвагай і пытанне папярэджання дэструктыўных праяўленняў і ўплыву агрэсіўнага інфармацыйнага кантэнту сеткі інтэрнэт у перыяд электаральнай кампаніі. Як адзначыў Аляксандр Віктаравіч, для процідзеяння распаўсюджванню дэструктыўных паводзін і ідэй экстрэмісцкага толку намаганняў толькі органаў дзяржаўнай улады недастаткова, неабходна, каб кожны разумеў, да чаго могуць прывесці неабдуманыя ўчынкі. Для таго, каб пазбегнуць негатыўнага ўздзеяння, чалавек павінен не толькі чытаць і запамінаць інфармацыю, але асэнсоўваць яе. Асэнсаванне і разуменне дазволіць выбудаваць сваё стаўленне да інфармацыі і адэкватна рэагаваць на яе.
Таксама засяродзіў увагу слухачоў на пытанні бяспекі жыццядзейнасці і прафілактыцы вострых распіраторных інфекцый.
Старшыня Малюшыцкага сельвыканкама Віктар Дзірвук падзяліўся з прысутнымі сваімі ўражаннямі ад сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталляй Качанавай, якая адбылася ў Мінску 17 студзеня.
— Каля 150 прадстаўнікоў ад кожнага раёна нашай краіны, старшыні абласных і сельскіх Саветаў дэпутатаў у гэты дзень сабраліся, каб абмеркаваць, як забяспечыць годнае жыццё грамадзян на вёсцы. Я на гэтай сустрэчы прадстаўляў Карэліччыну. Размова са спікерам Савета Рэспублікі прайшла на адным дыханні, гэта былі жывыя зносіны, падчас якіх Наталля Іванаўна хацела пачуць аб праблемах на месцах ад тых людзей, якія сутыкаюцца з імі непасрэдна. Мы падымалі пытанні, якія хвалююць людзей на вёсцы, але не могуць быць вырашаны на ўзроўні сельсавета, раёна або вобласці. У першую чаргу, гэта ўдасканаленне заканадаўства па розных напрамках, у прыватнасці, што датычыцца зносу старых і пустуючых дамоў. А калі казаць у цэлым, то пытанні задаваліся вельмі розныя: гэта і навядзенне парадку на зямлі, і добраўпарадкаванне, і закрыццё сельскіх магазінаў, ФАПаў і міні-палігонаў па зборы смецця, і многія іншыя. Наталля Качанава паабяцала, што ўсе пытанні будуць узятыя на кантроль, яны будуць разгледжаны профільнымі міністэрствамі і кожнаму будзе дадзены канкрэтны адказ па пытанні.
Асабіста мне сустрэча дала выдатную магчымасць падзяліцца вопытам з калегамі з усёй краіны, даведацца, як яны ў сваіх рэгіёнах вырашаюць канкрэтныя праблемы, — сказаў Віктар Аркадзьевіч.
Ён таксама адзначыў пасыл Наталлі Качанавай пра тое, што асноўнай задачай улады ў рэгіёнах і дэпутатаў на месцах быў, ёсць і будзе клопат пра людзей.