Игорь Лазаревич: «Кореличский район всегда отличался высокой активностью на выборах»

25 студзеня намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Ігар Лазарэвіч сустрэўся з калектывам Цэнтра банкаўскіх паслуг № 423 г.п. Карэлічы рэгіянальнай дырэкцыі па Гродзенскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк». Як адзначыў Ігар Раманавіч, 25 лютага адбудзецца адзіны дзень галасавання. Прамоўца паведаміў аб прынятых змяненнях у выбарчай кампаніі. Па-першае, гэта дазволіць зэканоміць бюджэтныя сродкі. Па-другое, датэрміновае галасаванне будзе праводзіцца без абедзенага перапынку. Па-трэцяе, вызначаны тэрмін акрэдытацыі назіральнікаў — не пазней за 19 лютага. Разам з тым уведзена забарона выносіць бюлетэні за межы выбарчага ўчастка і рабіць відэа- і фотаздымкі.
— Карэліцкі раён заўсёды вызначаўся актыўнасцю на выбарах, — сказаў Ігар Лазарэвіч. — Запрашаем наведаць выбарчыя ўчасткі і аддаць свае галасы за абранага кандыдата.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Сяргея СТОЛЯРА