Кореличчане делятся эмоциями от участия в акции «От всей души»

Міхаіл ПАРФЁНКА, член раённага савета пажылых грамадзян:

— Я з задавальненнем прыняў запрашэнне паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы». Прыемна было сустрэцца з людзьмі свайго ўзросту, пагаварыць з імі з пазіцыі сённяшняга дня і паглядзець на пражытыя гады. Сама атмасфера правядзення акцыі ўтварала пачуццё вяртання маладосці і добрага настрою.
Думаю, што гэтая добрая традыцыя сустрэчы з людзьмі старэйшага пакалення будзе мець працяг і ў будучым, напоўніцца новым зместам і фарматам. На маю думку, ёсць сэнс праводзіць мерапрыемствы з запрашэннем большай колькасці людзей з удзелам прадстаўнікоў маладога пакалення.

 

 

Лідзія АЛЯСЮК, салістка вакальнай групы «Сударушки» аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна»:

— Акцыя «Ад усёй душы» аказала на мяне і, думаю, усіх астатніх вялікае ўражанне. Усё было арганізавана дакладна і прыгожа і прадумана да драбніц. Уразілі выступленні ганаровых гасцей, якія гаварылі шчыра і адкрыта. Яны адрасоўвалі людзям паважанага ўзросту найлепшыя словы, дзякавалі за бездакорную працу і вядзенне актыўнага ладу жыцця на заслужаным адпачынку. Выканаўцы нумароў мастацкай самадзейнасці, як гаворыцца, таксама былі на вышыні: яны падарылі прысутным у зале добры настрой.

Запісала Галіна СМАЛЯНКА