Поздравление Кореличского райисполкома и районного Совета депутатов с Днем банковских и финансовых работников

Паважаныя банкаўскія і фінансавыя работнікі, ветэраны працы!

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!
Без перабольшання можна сказаць, што гэта сфера дзейнасці была і застаецца ў ліку найважнейшых і першарадных, бо ад дакладнай і зладжанай работы фінансавых і банкаўскіх устаноў залежыць сацыяльна-эканамічная стабільнасць прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна і краіны ў цэлым.
Паважаныя сябры! Жадаем усім моцнага здароўя, высокіх дасягненняў і кар’ернага росту, выдатных ідэй і вялікай павагі, надзейных кліентаў і стабільнага дабрабыту.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў