Поздравление с Днем работников социальной защиты

Паважаныя калегі, ветэраны сацыяльнай абароны!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў сацыяльнай абароны.

Сфера сацыяльнай абароны —  адзін з прыярытэтных накірункаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі. Наша работа складаная і шматгранная, заклікана ўносіць у жыццё людзей дабро і міласэрнасць, патрабуе выключна добрасумленных адносін да справы, вялікага цярпення і ўмення суперажываць. Часта менавіта наш удзел і падтрымка ўсяляюць у людзей упэўненасць у заўтрашнім дні, выратоўваюць ад адзіноты, усяляюць надзею, надаюць сілы для пераадолення складаных жыццёвых сітуацый.

У дзень прафесійнага свята прыміце словы падзякі за нялёгкую, але неабходную працу. Жадаю ўсім ветэранам і работнікам сістэмы сацыяльнай абароны моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, шчасця, аптымізму і дабрабыту.

З павагай — начальнік упраўлення па працы, занятасці  і сацыяльнай абароне райвыканкама Іна Богуш  і дырэктар ДУ «ЦСАН Карэліцкага раёна» Інэса Сямібратава