На планерке у председателя: сезонный всплеск вирусной заболеваемости, ремонт сельхозтехники, заботы аграриев
Сезонны ўздым віруснай захворваемасці сярод дзяцей зафіксаваны ў Карэліцкім раёне. Пра гэта паведамілі на штотыднёвай аператыўнай нарадзе ў старшыні Карэліцкага райвыканкама Генадзія Шатуева.
Як правіла, гэта тыповыя ў дадзены перыяд часу грып, адэнавірусы, а таксама рынавірусы. Сітуацыя цалкам кантралюецца, установы аховы здароўя працуюць у звычайным рэжыме. У чэргах у паліклініках важна выконваць масачны рэжым. Асабліва дзецям, якія схільныя да найбольшай рызыкі заражэння. Самым эфектыўным сродкам у прафілактыцы грыпу па-ранейшаму з’яўляецца вакцынацыя. Атрымаць прышчэпку могуць дзеці ад 6 месяцаў і старэй. Перад гэтым неабходна пракансультавацца з урачом.
Падчас адлігі адбываецца сход снегу і падзенне ледзяшоў. Знаходзячыся ў небяспечнай зоне, можна атрымаць цяжкія і небяспечныя траўмы. Каб засцерагчы сябе і сваіх блізкіх падчас няўстойлівага надвор’я, неабходна выконваць меры перасцярогі: не набліжайцеся да дахаў, з якіх магчымы сход снегу; пры наяўнасці агароджы абыдзіце небяспечнае месца іншым шляхам; убачылі сляды ўпаўшага снегу або ледзяныя аскепкі — абыдзіце гэтае месца; убачылі скапленне снегу і ледзяшоў на даху будынка – звярніцеся ў абслугоўваючую арганізацыю.
Нягледзячы на сярэдзіну каляндарнай зімы, аграрыі жывуць сваімі клопатамі. Працягваецца падрыхтоўка сельскагаспадарчай тэхнікі, гатоўнасць якой складае 70%. З пачатку рамонтнага перыяду, з лістапада 2023 года, на набыццё тэхнікі, запасных частак, аплату паслуг рамонтных прадпрыемстваў затрачана 1 млн 658 тыс. рублёў. Дарэчы, сельгаспрадпрыемствамі “Жухавічы”, птушкафабрыка “Чырвонаармейская”, “Свіцязянка-2003”, імя Царука і “Маяк-Заполле” набыта 11 адзінак тэхнікі і прычапнога абсталявання на суму 1 млн 321 тыс. рублёў. З задачай паставіць тэхніку на лінейку гатоўнасці да 1 сакавіка ў раёне справяцца.
За папярэдні тыдзень аграрыі на 7% нарасцілі аб’ём мінеральных угнаенняў пад яравую сяўбу. Маецца 4904 тоны дзеючага рэчыва (+350 т дз. р.), або 41% супраць 38% у мінулым годзе. У тым ліку 39% азоту, 19% фосфару і 54% калію. Існуе невялікае адставанне да ўзроўню мінулага года па нарыхтоўцы арганічных угнаенняў. На сёння нарыхтавана 64% супраць 68% летась. Вывезена на палі 87% арганікі, унесена 37%.
Пры патрэбнасці раёна ў насенні яравых культур у аб’ёме 1100 т на сёння падрыхтавана да сяўбы 1272 т, або 115,6%.
Іна ЛЕЙКА
Фота Сяргея СТОЛЯРА