Начальнік Карэліцкага сырцэха «Навагрудскія Дары» філіяла ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат» Ларыса Рапавец: «Якасць ацэньвае спажывец»
— Якасць прадукцыі — гэта ўласцівасць і характарыстыкі прадукцыі, якую выпускаюць вытворцы, — адзначае начальнік Карэліцкага сырцэха «Навагрудскія Дары» філіяла ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат» Ларыса РАПАВЕЦ. — А мэта адна — задавальненне запытаў чалавека. Асноўнымі фактарамі, якія ўплываюць на якасць прадукцыі, з’яўляюцца арганізацыя працы, кваліфікацыя супрацоўнікаў, сучасныя тэхналогіі і паступаючыя матэрыялы і сыравіна.
Забеспячэнне выпуску якаснай прадукцыі — гэта асноўная задача ўсіх галін вытворчай дзейнасці, у тым ліку і нашай вытворчасці. Выпуск высокаякаснай прадукцыі выйграе ў нацыянальнай эканоміцы, паколькі ў гэтым выпадку павялічваецца экспартны патэнцыял і даходная частка плацёжнага баланса краіны. Але асноўнае месца ў ацэнцы якасці адводзіцца, безумоўна, спажыўцу. Таму добрыя водгукі пакупнікоў, рост аб’ёмаў вытворчасці, пастаянны попыт — гэта і ёсць асноўны доказ таго, што прадпрыемства кіруецца асноўным паказчыкам — выпускам якаснай прадукцыі.
Галіна СМАЛЯНКА