Кореличский райисполком, районный Совет депутатов, депутаты Эльвира Сороко и Александр Сонгин поздравляют с Днем защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

Шаноўныя карэліччане, дарагія ветэраны!

Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Гэта свята сапраўдных мужчын, моцных духам, гатовых у любую хвіліну ўстаць на абарону сваёй зямлі.

Сучасная армія краіны з годнасцю працягвае слаўныя традыцыі нашых продкаў у імя незалежнасці і далейшага ўмацавання роднай Беларусі. Мы ганарымся мужнасцю беларускага народа, эталонам якой назаўжды застанецца самаадданасць у барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і заўсёды будзем абараняць Радзіму. Шчыра спадзяемся, што ў ХХІ стагоддзі палітыкі свету нарэшце зразумеюць: канфлікты трэба вырашаць шляхам перамоў, на мове дыпламатыі праз развіццё ўсебаковага ўзаемакарыснага супрацоўніцтва.

У гэты святочны дзень ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і шчасця пад мірным небам Бацькаўшчыны!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Эльвіра САРОКА, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 

Аляксандр СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага  сходу Рэспублікі Беларусь