На планерке у председателя: активизация закупок минудобрений, подготовка сельхозмашин к посевной, темп роста производства молока

Закупкі мінеральных угнаенняў у Карэліцкім раёне актывізавалі, на фінішную прамую выходзіць падрыхтоўка сельгасмашын да пасяўной. Пра гэта паведамілі на штотыднёвай аператыўнай нарадзе ў старшыні Карэліцкага райвыканкама Генадзія Шатуева.

У цэлым па раёне назапашана 6736 тон дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў — 56 працэнтаў да плана. У параўнанні з мінулым годам выйшлі наперад на 7 працэнтаў. Самых дарагіх фосфарных тукаў у гаспадаркі пастаўлена 30 працэнтаў ад патрэбнасці, што больш на 7 працэнтаў, чым на той жа перыяд 2023 года. Калійных назапасілі 75 працэнтаў да задання, азотных — 52 працэнты. На 560 га падкормлены каліем шматгадовыя травы. Пад яравую сяўбу ўнесена 1264 га мінеральных угнаенняў. Унесена 33% арганікі, што роўна леташняму паказчыку.

— Каб атрымаць максімальную ўраджайнасць культур, а ў перспектыве павелічэнне аб’ёму вытворчасці малака і мяса, на ўгнаеннях эканоміць нельга, — падкрэсліў кіраўнік раёна.

Ва ўзмоцненым рэжыме ідзе рамонт трактароў, машын, глебаапрацоўчай і пасяўной сельгастэхнікі. На сёння гатоўнасць агрэгатаў складае 72%. З задачай паставіць машынна-трактарны парк раёна на лінейку гатоўнасці да 1 сакавіка аграрыі справяцца. Для гэтага ёсць усё неабходнае: фінансы, запасныя часткі і кваліфікаваныя кадры. Да пасяўной у раёне будуць гатовы ў тэрмін.

За студзень вырас і тэмп росту вытворчасці малака. Атрымана 8136,8 т сыравіны. Тэмп росту склаў 108%. Прададзена 7331,6 т малака, таварнасць склала 90,1%. На адну дойную галаву атрымана 620 кг, што на 45 кг больш, чым за студзень 2023 года.

Абмеркавалі на нарадзе і падрыхтоўку да добраўпарадкавання населеных пунктаў. Асаблівая ўвага будзе нададзена санітарнаму стану прыдамавых тэрыторый, нядбайныя гаспадары атрымаюць прадпісанні аб навядзенні парадку. Будуць працягнуты работы па зносе старых і пустуючых дамоў. У мінулым годзе ад такіх будынкаў было вызвалена 56 участкаў, уведзена ў сельгасабарот 9 га зямель, у бягучым годзе плануецца адправіць пад бульдозер не менш за 60 будынкаў.

Спілоўванне аварыйных дрэў таксама будзе ў цэнтры ўвагі выканаўчай улады. Так, у вёсцы Баяры Лукскага сельсавета гэтыя работы ўжо пачаты.

Асаблівая ўвага — могілкам, якія патрабуюць гаспадарскай рукі. У мінулым годзе яны былі перададзеныя на баланс РУП ЖКГ.

Працягнецца барацьба з інвазіўнымі раслінамі: баршчэўнікам Сасноўскага і залатарнікам канадскім.

Праводзіцца рамонт асфальтавага завода, запуск якога плануецца ў сакавіку. З надыходам пацяплення пачнецца рамонт вуліц і дарог.

Іна ЛЕЙКА