Актив Кореличских районных организаций общественных объединений и партий провел предвыборный пикет
Актыў Карэліцкіх раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў і партый правёў пікет, на якім заклікалі землякоў прыняць удзел у выбарах. У пікеце прынялі ўдзел прадстаўнікі РА РГА “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, “БРСМ”, Камуністычнай партыі Беларусі і Карэліцкай раённай ветэранскай арганізацыі.
— Запрашаем вас прыняць удзел у галасаванні. Памятайце, што толькі ад нас залежыць наша будучыня, — заклікала старшыня Карэліцкай РА РГА “Белая Русь” Іна Лейка.
— Выбары — значная падзея ў жыцці любой краіны, — лічыць член Камуністычнай партыі Беларусі старшы навуковы супрацоўнік Карэліцкага раённага краязнаўчага музея Аляксей Караян. — Важна павышаць грамадзянскую самасвядомасць нашага насельніцтва, нават праз такія пікеты.