Анастасія Васілеўская: «Выбары — наш абавязак перад будучым нашай краіны і дзяцей»
У Беларусі працягваецца датэрміновае галасаванне. Кладаўшчык КСУП “Царука” Анастасія Васілеўская прыйшла на выбарчы ўчастак №14, які размяшчаецца ў аграгарадку Ярэмічы, з сынам-першакласнікам Макарам.
— Выбары — наш абавязак перад будучым нашай краіны і дзяцей, — лічыць Анастасія. — Хочацца быць прыкладам для сына, каб ён вырас актыўным грамадзянінам, цікавіўся жыццём Беларусі. Сваім голасам хачу даць яму магчымасць жыць у стабільнай дзяржаве.
Члены выбарчай камісіі адзначаюць, што людзі актыўна ідуць на датэрміновае галасаванне, цікавяцца праграмамі кандыдатаў.