Члены ИПГ № 5 Кореличского райисполкома встретились с коллективом Мирского филиала ОАО «Гродненский ликеро-водочный завод»

Падчас правядзення адзінага дня інфармавання насельніцтва члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы № 5 Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта наведалі Мірскі філіял ААТ «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод».

Па асноўнай тэме «Выбары дэпутатаў 2024: аргуметы і факты» слова трымала намеснік кіраўніка ІПГ, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Высоцкая. Прамоўца расказала пра новаўвядзенні ў выбарчай кампаніі, правядзенне галасавання на даму, кандыдатаў у дэпутаты. Звярнула ўвагу на тое, што падчас удзелу ў выбарах нельга фатаграфаваць і здымаць на відэа бюлетэні. «Праграмы кандыдатаў у дэпутаты ёсць у даступнай форме, і з імі можна азнаёміцца на сайце райвыканкама», — адзначыла Наталля Высоцкая і заклікала прысутных прыйсці на выбарчыя ўчасткі, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак.
Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Карэліцкага раёна за студзень — снежань 2023 года паведаміла начальнік аддзела эканомікі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Таццяна Бусько.
За мінулы год Карэліцкім раёнам забяспечана выкананне шэрагу мэтавых паказчыкаў. Сума інвестыцый у эканоміку склала 74, 8 млн рублёў, намінальная налічаная заработная плата — 1462 рублі, сукупныя паступленні —12,1 млн рублёў, тэмп росту валавай прадукцыі ў супастаўных цэнах — 104,5 працэнта.
У 2023 годзе ў Карэліцкім раёне атрымана 111,9 тысяч тон зерневых і зернебабовых у вазе пасля дапрацоўкі пры сярэдняй ураджайнасці 55,5 ц з га, 165,91 тысяч тон цукровых буракоў у заліковай вазе пры сярэдняй ураджайнасці 465 ц з га, рапсу ў вазе пасля дапрацоўкі — 15751 тона пры сярэдняй ураджайнасці 37,6 ц з га, 13627 тон бульбы пры сярэдняй ураджайнасці 310 ц з га, прамысловай прадукцыі — на суму 27,3 млн рублёў, ці 107,5 % да ўзроўню 2022 года.
У Карэліцкім раёне па стане на 1 студзеня 2024 года гандлёвае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць 147 гандлёвых аб’ектаў, з якіх 52 знаходзяцца ў сельскай мясцовасці. Рознічны тавараабарот гандлю і грамадскага харчавання праз усе каналы рэалізацыі за 2023 год склаў 89,7 млн рублёў, ці 105% да ўзроўню 2022 года.
За 2023 год выканана будаўніча-мантажных работ (уключаючы работы па мантажу абсталявання) на суму 22,1 млн рублёў, ці 119,5% да даведзенага задання.
У мінулым годзе за кошт усіх крыніц фінансавання ўведзена ў эксплуатацыю 3354 кв. м агульнай плошчы жылых памяшканняў, ці 108,5% да адпаведнага перыяда 2022 года.
Узровень беспрацоўя склаў 0,04 працэнта ад эканамічна актыўнага насельніцтва.
Начальнік ПАВЧ № 2 Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Кузьміч, ведучы размову пра супрацьпажарнае становішча, адзначыў, што большасць пажараў здараецца па віне нецвярозых курыльшчыкаў, якія не думаюць аб выніках. Прамоўца нагадаў і аб правядзенні акцыі «Бяспека — у кожны дом», падчас якой правяраюцца домаўладанні, у якіх жывуць грамадзяне, схільныя да злоўжывання спіртных напояў.
Дзяніс Кузьміч заклікаў прысутных звярнуць увагу на пячное ацяпленне і асабліва на дымаходы, якія павінны быць цаглянымі, патынкаванымі і пабеленымі. Заклікаў устанаўліваць пажарныя апавяшчальнікі: яны прыносяць вялікую карысць і параіў устанавіць іх у кожным жылым пакоі.







Галіна СМАЛЯНКА
Фота Наталлі ПАРХІМОВІЧ