Кореличская районная организация ОО «Белорусский союз женщин» присоединилась к областной акции «Всей семьей на выборы»
На Гродзеншчыне з 20 па 25 лютага пад эгідай абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын праходзіць акцыя “Усёй сям’ёй на выбары”. У яе рамках актывісткі арганізацыі сустракаюць з падарункамі сем’і на выбарчых участках для галасавання.
У адзін з дней датэрміновага галасавання на ўчастак №2 райцэнтра завітала сям’я Паўла і Вікторыі Хаўста з дочкамі Ніколь і Мішэль.
— Мы з Паўлам актыўныя гараджане, ніколі не застаемся ў баку ад важных падзей. Дзяцей таксама стараемся прывучаць быць актыўнымі: разам ходзім на святы, удзельнічаем у розных акцыях, — расказвае Вікторыя. — Дзяўчаткі свядома задаюць пытанні, уважліва слухаюць, калі мы расказваем, што такое выбары і куды мы сёння збіраліся. Мы патлумачылі ім, што сёння выбіраем спакойнае жыццё і дабрабыт для нашай сям’і.