Кореличчане пожаловались на скопление машин возле магазина ЧТУП «Белтавис». Что ответили в ГАИ?
Неабходна абмежаваць прыпынак транспарту каля ўваходу ў краму ПГУП “Белтавіс” на вуліцы Гастэлы ў райцэнтры. З такой просьбай звярнуліся да першага намесніка старшыні Карэліцкага райвыканкама — начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Яўгена Бусько работнікі сярэдняй школы № 1 г.п. Карэлічы ў рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва 18 студзеня.
Па словах часова выконваючага абавязкі начальніка міжраённага аддзела ДАІ Навагрудскага РАУС Уладзіміра Брынкевіча, на пасяджэнні раённай камісіі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Карэліцкім райвыканкаме прынята рашэнне аб устаноўцы ў сакавіку 2024 года сігнальных слупкоў з боку цэнтральнага ўваходу ў краму. Акрамя таго, пакіданне аўтамабіля бліжэй 10 метраў ад дзвярэй крамы з’яўляецца парушэннем правілаў дарожнага руху і цягне адміністратыўную адказнасць. У выпадку выяўлення парушэння заканадаўства супрацоўнікі ДАІ просяць паведамляць на лінію 102.
Іна ЛЕЙКА