На участке для голосования №1 в Кореличах проголосовало 5% избирателей
У Беларусі 20 лютага пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў, якое працягнецца да 24 лютага. Карэліччане актыўна скарысталіся сваім грамадзянскім правам.
У першы дзень галасавання на ўчастку №1 райцэнтра, што ў СШ №2 г.п. Карэлічы было шматлюдна. Тут прагаласавала амаль 5% ад агульнай колькасці зарэгістраваных выбаршчыкаў.
— Першыя выбаршчыкі прыйшлі на ўчастак за некалькі хвілін да адкрыцця, — расказалі члены ўчастковай выбарчай камісіі. — Людзі падыходзяць да стэндаў, цікавяцца праграмамі кандыдатаў, абмяркоўваюць іх.
Адной з першых прыйшла аддаць свой голас ветэран працы Марыя Мікалаеўна Шыш.
— Як можна не прагаласаваць? — усміхаецца жанчына. — Я вырашыла не адкладваць справу і прыйсці на ўчасткак у першы ж дзень. Спіс кандыдатаў вывучыла, галасую за тых, каго ведаю і каму давяраю. Хочацца, каб гэтыя людзі вырашылі нашы праблемы.
Участкі для датэрміновага галасавання працуюць з 20 па 24 лютага з 12:00 да 19:00 без перапынкаў.