Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і райкам прафсаюза работнікаў АПК віншуюць калектыў газеты “Полымя” з 80-гадовым юбілеем
Шчыра віншуем калектыў газеты “Полымя” з 80-гадовым юбілеем!
Наша газета «Полымя» — летапіс жыцця Карэліччыны. Дзякуючы газеце жыхары Карэліцкага раёна маюць магчымасць аператыўна даведвацца аб выніках працы сельскагаспадарчых арганізацый і прадпрыемстваў перапрацоўкі, аб поспехах працаўнікоў вёскі.
Дазвольце выказаць вам словы падзякі за вашу добрасумленную паўсядзённую працу і пажадаць захавання ўсяго пазітыўнага, што назапашана за 80 гадоў, далейшага творчага росту, новых удалых праектаў, росквіту і пашырэння чытацкай аўдыторыі!
Жадаем усяму калектыву, ветэранам рэдакцыі, усім чытачам газеты «Полымя» моцнага здароўя, поспехаў і дабрабыту! Няхай газета і далей ідзе ў нагу з нашым дынамічным часам, не старэе насуперак ганароваму ўзросту, застаецца чытабельнай і запатрабаванай!
Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама
Райкам прафсаюза работнікаў АПК