Карэліцкі райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў віншуюць калектыў рэдакцыі газеты «Полымя» з 80-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара выдання
Паважаныя сябры!
Шчыра віншуем калектыў рэдакцыі газеты «Полымя» з 80-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара выдання.
Заснаваная яшчэ ў гады нямецка-фашыскай акупацыі, газета «Полымя» заўсёды была своеасаблівым летапісцам шматграннага жыцця нашага раёна, захавальнікам найлепшых нацыянальных традыцый, мовы і культуры, духоўных каштоўнасцяў і маральных ідэалаў народа.
На працягу многіх дзесяцігоддзяў выданне аб’ектыўна і ўсебакова асвятляла разнастайныя падзеі грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця, унесла значны ўклад у прапаганду найлепшых духоўных і культурных традыцый нашага народа.
Упэўнены, што і надалей калектыў рэдакцыі будзе трымацца абранага курсу служэння праўдзе жыцця, захавае вернасць свайму прафесійнаму і грамадзянскаму абавязку.
Жадаем супрацоўнікам газеты шчасця, здароўя і дабрабыту, шчырай удзячнасці чытачоў, новых творчых поспехаў у працы на карысць роднай Беларусі.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў