Заместитель главного врача Кореличской ЦРБ Дарья Нечай: «Придя на выборы, мы скажем «Да!» миру и спокойствию»

Электаральная кампанія бягучага года праходзіць на фоне сур’ёзных для нашай краіны знешнепалітычных выклікаў — ваеннага канфлікту ва Украіне і непрыхаванай гібрыднай агрэсіі з боку Захаду. У такіх умовах выбары — гэта не толькі фарміраванне прадстаўнічых органаў улады, але яшчэ і ўніверсальны механізм кансалідацыі і грамадскага яднання беларускага народа. Гэта адначасова магчымасць, права і абавязак кожнага з нас паслужыць справе захавання міру на нашай зямлі, — лічыць намеснік галоўнага ўрача Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы Дар’я Нячай.

Прыйсці на выбарчы ўчастак і зрабіць свой выбар — гэта не толькі абавязак кожнага з нас, але гэта яшчэ і гучнае «Так!» міру і спакою ў грамадстве. Не аддаць свой голас нельга —занадта вялікая адказнасць за будучыню ляжыць на кожным з нас.

Нягледзячы на тое, што цяперашняя электаральная кампанія праходзіць на фоне спробаў грубага ўмяшання ва ўнутраныя справы незалежнай Беларусі, палітычная мудрасць, нацыянальнае адзінства і жаданне жыць у мірнай краіне дазволяць беларусам зрабіць правільны выбар.

Грамадзяне прынялі як кіраўніцтва да дзеяння словы Кіраўніка дзяржавы А. Р. Лукашэнкі: «Мы сёння ў такой складанай сітуацыі, што гэта падобна таму, быццам мы ідзём па тонкім лёдзе. Неасцярожны крок — і мы можам патануць, перакуліць дзяржаву».