Оперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку Карэліцкага РАУС Дзмітрый Шчара: «Удзел у выбарах – найвышэйшае праяўленне дэмакратызму»

Дзмітрый ШЧАРА, оперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку Карэліцкага РАУС:

– Выбары – гэта найважнейшы грамадска-палітычны працэс.  Цікавасць да яго павінна быць выпрацавана дзеля будучыні Айчыны. Як чалавек з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй сваім прыкладам хачу паказаць, што 25 лютага прыду на выбарчы ўчастак і зраблю свой выбар. Лічу, што выбаршчыкам Карэліччыны прадастаўляецца выдатная магчымасць мець у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь свайго абранніка, які з гонарам і годнасцю будзе абараняць інтарэсы гараджан і жыхароў вёскі. Ніколі не разумеў людзей, якія не прымаюць удзел у галасаванні. Нельга здымаць з сябе адказнасць за выбар, які ўскладзены на цябе выбарчай сістэмай дзяржавы.  Хто ж, калі не мы, павінны вырашаць, хто будзе прадстаўляць нашы інтарэсы ў вышэйшых органах улады? Лічу, што ўдзел у галасаванні – найвышэйшае праяўленне дэмакратызму. Я заўсёды прымаў удзел у выбарах і рабіў гэта з прыўзнятым настроем, трохі хвалюючыся, але свядома: бо і ад майго выбару залежыць, як будзем жыць мы, якое будучае чакае нашых дзяцей.  Ніхто не павінен заставацца абыякавым да будучыні Беларусі.  Якой яна будзе – вырашаць толькі нам.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара