В Кореличском районе проходит единый день голосования

Избирательный участок №1 г.п. Кореличи

В единый день голосования будут избраны 110 депутатов Палаты представителей Национального собрания восьмого созыва и 12 514 депутатов местных советов депутатов двадцать девятого созыва. В стране сформировано 5411 участков для голосования, в том числе 11 — в воинских частях, 215 — в местах временного нахождения избирателей (в больницах, санаториях, домах отдыха и других местах временного нахождения). Участки для голосования будут открыты до 20.00. По последним имеющимся данным, в списки избирателей включены 6 млн 911 тыс. 742 человека.

В Кореличском районе в единый день голосования открылось 17 избирательных участков на выборах депутатов.

Работа избирательной комиссии на участке №1, который расположился в средней школе №2 г.п. Кореличи, началась с опечатывания урн для голосования.

Ровно в 8.00 на участке прозвучал Государственный Гимн Республики Беларусь.

В этот момент на участке появился первый избиратель — жительница райцентра Кристина Журавлевич.

Кристина Ивановна уже давно находится на заслуженном отдыхе, но о своем гражданском долге не забывает:

— На выборы хожу всю свою жизнь: сначала с родителями, когда была совсем маленькой, а потом сама получила право голоса. Не пропустила ни одной электоральной кампании. Считаю, что отдать голос — не наше право и наша обязанность. Каждый, голосуя, выбирает свое будущее. Я голосую за стабильность и спокойную обеспеченную жизнь. Меня в нашей стране все устраивает. Мы живем в мирном государстве, без опаски ходим по улицам в любое время суток, регулярно получаем зарплаты и пенсии. Уверена, что если понадобится, государство придет на помощь каждому из нас  в трудной ситуации.

 

Сделать свой выбор в основной день голосования пришел заместитель председателя Кореличского райисполкома, председатель Кореличского РО Белорусской партии «Белая Русь» Евгений Чичкан с супругой Викторией.

-Проголосовать решили в основной день выборов, чтобы почувствовать атмосферу праздника, — отмечает Евгений Николаевич. — Сегодня очень важный день для каждого белоруса, уверен, что все это понимают.  Несколько голосов собираются в единое решение. Таким образом, вместе мы определяем будущее нашей страны.

-В нашей стране каждая женщина может самореализоваться как профессионал и как мать. Пока наши дети получают образование в школе и детском саду, мы повышаем свои профессиональные компетенции, успеваем заниматься домашним хозяйством, находим время для себя, — отмечает Виктория. — Поэтому сегодня я голосую за то, чтобы мы и дальше жили привычной спокойной жизнью.

Рабочий «Биомакс-Кореличи» филиал ЗАО «БиоМакс» Валерий Борищук перед началом рабочего дня поспешил отдать свой голос:

-Как ответственный гражданин я никогда не упускаю возможности проголосовать. А как же иначе? Это уже привычка с юности. Убежден, что мой голос тоже многое решает.

Ветеран милиции, житель райцентра Александр Демидович считает:

-Отдать свой голос в пользу депутата — это долг каждого белоруса. Если ты называешь себя гражданином Республики Беларусь, то участвовать в созидании нашего государства — твоя прямая обязанность. 25 февраля мы выберем представителей белорусского народа, которые от нашего имени, будут строить наше государство. Этот день объединяет всех белорусов, так как именно мы выбираем путь развития нашей страны. Все начинается с нас и нашего голоса. Ведь каждый депутат предлагает свою программу благоустройства Республики Беларусь. А наша задача — это оценить их предложения и проанализировать их с рациональной точки зрения.

Малолетний узник фашизма 85-летний житель г.п. Кореличи Глеб Александрович Кришень отмечает:

-Сегодня я голосую в первую очередь за мирное небо над головой. Меня, в годы войны еще несмышленыша, с родителями фашисты угнали в Германию в рабство. Там родители тяжело трудились, а я, голодный и холодный, ждал их в сарае. Непросто было и после войны. Сейчас у нас всё есть: благоустроенное жилье, автомобиль (у некоторых семей и по несколько), государственная поддержка. Все это нужно ценить. Сегодня я пришел проголосовать, чтобы завтра жить в мире и порядке.

На участке работает буфет. В продаже — кондитерские и мясные изделия, фрукты, напитки, чай и кофе. В единый день голосования действуют  акции и скидки.

На избирательных участках проходят концертные программы.

Пришедшие проголосовать жители райцентра с удовольствием занимают места, чтобы послушать хорошую музыку для души.

Приятные сюрпризы приготовили на каждом участке для впервые голосующих молодых людей. Выпускник Минского государственного энергетического колледжа Егор Подлипский в этом году получил диплом теплотехника и распределение на ТЭЦ-2 г. Гродно.

-Даже не сомневался в том, голосовать или нет. Однозначно, да! Ведь кто, кроме нас, сделает выбор нашего будущего? Выберем сами, чтобы потом не было обидно, если что-то пойдет не так. Сегодня председатель избирательной комиссии вручил мне Конституцию Республики Беларусь в качестве подарка. О том, что так будет, узнал из новостей. П0-моему, замечательно придумано для молодежи.

Кореличчанка Ольга Ольшевская пришла на участок со своим сыном Николаем.

-Мой сын в этом году идет в первый класс. Хочу, чтобы он рос в спокойной и благоустроенной стране, со стабильным завтра. Поэтому голосую за будущее для своего сына.

Молодая семья Барило на избирательном участке в полном составе: глава семьи Александр, его супруга Татьяна и сын Назар.

-Была возможность проголосовать досрочно, но решили, что пойдем в основной день, в воскресенье, всей семьей. Сыну рассказали, что будем выбирать тех людей, которые сделают нашу жизнь лучше. Известна фраза: «Плохую власть выбирают хорошие люди, которые не ходят на выборы». Нельзя быть гражданином своего государства и не принимать участия в его общественно-политической жизни. Каждый в ответе за будущее своей страны.

Избирательный участок №2 г.п. Кореличи

Карэспандэнт газеты “Полымя”  першы свой прыпынак зрабіла на выбарчым ўчастаку  №2 г.п. Карэлічы, які размясціўся ў памяшканні ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”. З раніцы тут гучаць прыгожыя мелодыі, адчуваецца святочны настрой  і прыкметнае ажыўленне – у асноўны дзень галасавання карэліччане актыўна ідуць на выбары.

Як адзначыла старшыня камісіі Валянціна Сіўко,  у спіс для галасавання на ўчастку № 2 унесена 2871 выбаршчык. Ужо  падчас датэрміновага галасавання свой выбар зрабіла амаль 50% выбаршчыкаў.  І сёння  радуе ранішняя актыўнасць карэліччан.   Увесь  працэс праходзіць у адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь. Права на волевыяўленне  выбаршчыкаў не парушаецца.  Па вопыце мінулых выбараў звычайна людзі пачынаюць больш актыўна ісці на ўчасткі бліжэй да  адзінаццаці-дванаццаці  гадзін, а сёлета ідуць з самай раніцы.

Назіральнік  выбарчага ўчастка Наталля Нікіціна:

–        У якасці назіральніка  працую не ўпершыню, але мне ўсё вельмі цікава, за ўсім сачу ўважліва. Вось ў прысутнасці членаў выбарчай камісіі і назіральнікаў старшыня ўчастковай камісіі Валянціна Сіўко апячатала скрыні для  галасавання. Назіральнікаў на ўчастку двое, я прадстаўляю Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі.

Адным з першых  у асноўны дзень галасавання на ўчастак прыйшоў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Ігар Лазарэвіч:

–        Вельмі рэдка атрымлівалася галасаваць у асноўны дзень выбараў у ліку першых. Для мяне асабіста выбары – гэта сапраўднае свята. Вельмі важна, каб кожны жыхар нашай краіны прыняў у іх удзел. Бо мы выбіраем тых, хто будзе ўдзельнічаць у жыцці нашага рэгіёна, а таксама прадстаўляць інтарэсы нашага раёна ў абласным савеце і Парламенце.

У цэлым выбары  на ўчастку праходзяць арганізавана і зладжана. Святочная атмасфера адчувалася яшчэ на падыходзе да выбарчага  ўчастка. Для  жыхароў тут  створаны ўсе неабходныя ўмовы, працуе буфет.

– Ад нас, выбаршчыкаў, залежыць сённяшні дзень і будучыня нашага рэгіёна і краіны, – адзначае Віктар Маковік, старшыня СВК “Маяк-Заполле”. – Заўсёды ўдзельнічаю ў выбарах і сваім блізкім тлумачу,  наколькі гэта важна.  Аддаў голас за нашу сучаснасць і будучыню. Выбары для мяне – надзейны мост ва ўпэўненае заўтра.

Зрабіць свой выбар на ўчастак  для галасавання №2  прыйшоў і старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў. Размаўляючы з журналістам, ён  падкрэсліў значнасць  палітычнай кампаніі:

–        Упершыню ў адпаведнасці з нормамі абноўленай Канстытуцыі ў Беларусі праходзіць адзіны дзень галасавання. Мы выбіраем  дэпутатаў усіх узроўняў: Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, абласных і мясцовых Саветаў дэпутатаў. Гэта важная падзея для беларусаў, сапраўдных патрыётаў Радзімы. Бо галасуючы на ўчастку, мы выбіраем, як нам жыць далей. Мы галасуем  за мірную, квітнеючую Беларусь. Прыемна, што на карэліччыне выбаршчыкі актыўныя.  Я ўпэўнены: выбары пройдуць на высокім ўзроўні  і з максімальна высокай яўкай.

Генадзій Мікалаевіч павіншаваў усіх прысутных са святам. Асобыя словы падзякі за працу і віншаванні з нагоды 60-гадовага юбілею  выказаў старшыні прафсаюзнага камітэта Карэліцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Наталлі Казарэз і ўручыў  Ганаровую грамату Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта.

Избирательный участок №16, агр. Луки

— Сам святам, калегі, — такімі словамі віталі адзін аднаго члены выбарчай камісіі на ўчастку №16, што размяшчаецца ў аграгарадку Лукі. Іх праца пачалася з апячатвання скрынь для галасавання.

Роўна ў 8 гадзін раніцы на ўчастку загучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Першай прагаласавала жыхарка Лукі Ірына Кляноўская.

— Я галасую на кожных выбарах, — кажа Ірына. — Гэта мой грамадзянскі абавязак — выбраць таго, хто будзе прадстаўляць нашы інтарэсы, адстойваць нашы правы і павінен клапаціцца аб вырашэнні праблем, якія ўзнікаюць у нашай мясцовасці.

Наступным прыйшоў на выбарчы ўчастак Аляксандр Капіца. Мужчына згаджаецца з меркаваннем, што прыняць удзел у выбарах павінен кожны, хто хоча жыць у стабільнай і квітнеючай краіне.

Избирательный участок №13, агр. Жуховичи

Наш наступны прыпынак — аграгарадок Жухавічы. Каля мясцовага Дома культуры, дзе размяшчаецца ўчастак №13,  гучыць музыка, адчуваецца атмасфера свята. Члены выбарчай камісіі кажуць, што аднавяскоўцы вельмі актыўна аддавалі галасы падчас датэрміновага галасавання.

— Асабліва актыўна прыходзілі ў апошні дзень датэрміновага галасавання, — адзначаюць члены камісіі. — Тут была чарга з жадаючых прагаласаваць.

— Выбары наведваю кожны раз, — дзеліцца мясцовы жыхар Андрэй Бейманіс. — З праграмамі кандыдатаў азнаёміўся, некаторых ведаю асабіста, таму галасую свядома.

Наступнай завітала на выбарчы ўчастак Вольга Спарыш, якая ўпэўнена, што выбраныя кандыдаты будуць паляпшаць якасць жыцця ў аграгарадку, раёне і краіне.

На выбарчым участку №11, што ў г.п. Мір, шматлюдна. Сярод выбаршчыкаў — сужэнцы Фёдар і Таццяна Жук.

— Галасаваць усёй сям’ёй — наша добрая традыцыя, — кажа Таццяна.— Мы ўпэўнены, што галасуем за годных людзей.

Наступным аддае свой голас Міхаіл Хілімон.

— Выбары заўжды былі і застаюцца сапраўдным святам, — кажа мужчына. — Таксама гэта магчымасць аддаць свой голас за тых, хто будзе прадстаўляць нашы інтарэсы.

Упершыню прыйшла на галасаванне Мальвіна Гладкая, якая вучыцца ў Мірскім дзяржаўным каледжы. У падарунак дзяўчыне падарылі экзэмпляр галоўнага Закона нашай краіны — Канстытуцыі.


— Я лічу, што моладзь павінна ведаць тых, хто прымае законы ў нашай краіне і каму мы давяраем сваю будучыню, — кажа дзяўчына. — Ішла на выбары з хваляваннем, нават крыху разгубілася, але веру, што аддала свой голас за правільных кандыдатаў.

Избирательный участок №4, агр. Красное

Старшыня ўчастковай камісіі Наталля Шэўка расказвае:
– На нашым участку зарэгістраваны 1120 выбаршчыкаў з 24 населеных пунктаў. Сёння першымі свой выбар зрабілі тыя, хто і ў выхадны дзень заняты на вытворчасці. Яны прыйшлі на ўчастак для галасавання ў 8.00. Цяпер ідуць астатнія мясцовыя жыхары.


Ганна Дзяшкевіч з аграгарадка Краснае прыйшла на ўчастак для галасавання ў добрым настроі.


– Сёння выдатны дзень, такі ж у мяне і настрой. Галасаванне – гэта вялікае свята. Галасую з пазітыўным настроем. Гэта мой свядомы выбар, самастойна абдуманае рашэнне. Думаю, што ўсе беларусы хочуць жыць у мірнай краіне, развіццё якой яны самі і вызначаюць. Для гэтага трэба зрабіць правільны выбар і галасаваць за самых годных людзей, якія ўмеюць працаваць на карысць дзяржавы і грамадзян. Хочацца, каб у краіне ўсё было добра. Жадаю Беларусі толькі росквіту і развіцця!
Не маглі застацца ў баку ад такой важнай падзеі Іна Лецка з в. Лясок Красненскага сальскага Савета і Наталля Чурыла з аграгарадка Краснае. Яны сёння на ўчастку не толькі назіральнікі. Аднымі з першых яны вырашылі выканаць свой грамадзянскі абавязак і прагаласаваць за дастойных кандыдатаў.


– У кожнага дэпутата – свая пазіцыя. Таму да іх выбару падышлі максімальна адказна. Проста ўпэўнены, што ўдзел у выбарах – абавязак кожнага грамадзяніна. Менавіта ад такой свядомасці чалавека залежаць законнасць, мір і стабільнасць у нашай краіне. Таму свой голас аддалі за кандыдатаў, якія, на наш погляд, змогуць іх забяспечыць.

    Избирательный участок №6, агр. Полужье

Ажыўлена пачалося галасаванне на ўчастку № 6 у аграгарадку Палужжа.
– Першыя выбаршчыкі прыйшлі яшчэ да адкрыцця ўчастка, – расказвае старшыня участковай камісіі Арцём Грэмяка, – людзі ідуць і ідуць. Прыходзяць галасаваць сем’ямі. Актыўна прайшло ў нас і датэрміновае галасаванне – больш за 42% выбаршчыкаў ужо зрабілі свой выбар. Сёння тры выязныя групы на васьмі населеных пунктах участка працуюць на выездзе. Заявак было нямала, і яны не толькі ад людзей старэйшага ўзросту. Людзі не могуць прыйсці на ўчасткі ў сілу розных прычын, але ўсё роўна хочуць прагаласаваць.


Член выбарчай камісіі Жанна Шыш адзначыла, што іх група працавала на выездзе ў вёсках Новыя і Старыя Руткавічы і на вул. Школьная аграгарадка Палужжа.
– Нас чакалі ў кожнай хаце, сустракалі з усмешкамі, адчувалася, што, нягледзячы на дажджлівае надвор’е, для жыхароў вёсачак сённяшні дзень – сапраўднае свята, – падзялілася Жанна Шыш.
Выбарчая кампанія для Рамана Лявыкіна з аргагарадка Палужжа – першая ў жыцці. На ўчастак для галасавання юнак прыйшоў у добрым настроі. Як кажа сам, напярэдадні ўважліва вывучыў праграмы кандыдатаў, каб вызначыцца, за што яны выступаюць і чые ідэі яму бліжэй.


– Прымаць удзел у галасаванні вельмі прыемна, – адзначае Раман. – Гэта мой грамадзянскі абавязак, таму я тут. Думаю, што кожны абавязаны выказаць сваё меркаванне, пазначыць пазіцыю. Асабліва гэта тычыцца маіх аднагодкаў, бо будучыня ў нашых руках. Менавіта мы вырашаем, у якой краіне будзем жыць, вучыцца, працаваць, чым будзем займацца. Мой выбар быў відавочны: хачу, каб наша краіна развівалася і далей.