В СШ №1 райцентра прошло профориентационное мероприятие с участием сотрудников Кореличского РОВД

У рамках месячніка ваенна-патрыятычнага выхавання для вучняў 7 “А” класа прававой накіраванасці сярэдняй школы №1 г.п. Карэлічы была праведзена сустрэча з часова выконваючым абавязкі намесніка начальніка Карэліцкага РАУС Аляксандрам Шыдлоўскім і старшым інспектарам Карэліцкай раённай іспекцыі па справах непаўналетніх Ірынай Парэйка.

На сустрэчы таксама прысутнічаў курсант 4 курса Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь карэліччанін Ігар Шчука, які расказаў школьнікам аб умовах паступлення ў навучальную ўстанову і асаблівасцях навучання ў ёй.

Ва ўнутраным дворыку школы вучням прадэманстравалі тэхніку міжраённага аддзела ДАІ і Карэліцкага раённага Дэпартамента аховы, а таксама ўзбраенне, якім карыстаюцца праваахоўнікі. Удзельнікі класа прававой накіраванасці змаглі выканаць няпоўную разборку-зборку аўтамата Калашнікава і пісталета Макарава.

 

Сяргей СТОЛЯР
Фота аўтара