Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Александр Сонгин: «На Всебелорусском народном собрании каждый белорус будет услышан»

Усебеларускі народны сход — гэта вышэйшая форма дэмакратыі, калі асабліва гучна гучыць голас народа. Такое меркаванне выказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сонгін.

Славяне заўсёды імкнуліся да ўсенароднага абмеркавання ключавых пытанняў жыцця краіны. Таму прапанаваныя змены ў Канстытуцыю атрымалі адабрэнне нашага народа на рэферэндуме ў лютым 2022 года. У галоўным законе дзяржавы з’явілася новая глава — гэта Усебеларускі народны сход. Туды ўвойдуць 1200 чалавек. Гэта прадстаўнікі ўсіх галін улады і грамадзянскай супольнасці — кіраўнікі і працаўнікі прадпрыемстваў. Задача ў дэлегатаў вельмі няпростая, бо імі будуць прымацца рашэнні, якія вызначаюць шляхі сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця дзяржавы. Акрамя таго, УНС — гэта страхавы механізм, які ў выпадку неабходнасці будзе адстойваць суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны і аспрэчваць неканструктыўныя рашэнні органаў улады.

Паводле слоў парламентарыя, яшчэ адна місія дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу — актыўны ўдзел у палітычным жыцці грамадства. Таксама яны будуць вывучаць грамадскую думку, выслухоўваць прапановы ад людзей на месцах. Затым гэтая інфармацыя пра тое, як працуе заканадаўства на месцах, як жыве і развіваецца грамадства, будзе накіроўвацца кіраўніцтву краіны. Кожны дэлегат стане пасярэднікам паміж грамадзянамі і ўладай. А значыць кожны беларус будзе пачуты.

Іна ЛЕЙКА