Жители Кореличского района создают военные мемориалы в миниатюре

Абласны конкурс “Памяць у граніце”, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праходзіць у Гродзенскай вобласці.

Другакласнік СШ № 1 райцэнтра Уладзіслаў Бусько з мамай Анастасіяй каля мемарыяльнага комплексу «Зорка»

Пачынаючы са снежня мінулага года, школьнікі разам з педагогамі, бацькамі наведваюць мемарыялы, устаноўленыя ў гонар герояў Вялікай Айчыннай вайны, вывучаюць іх гісторыю, даведваюцца пра подзвігі абаронцаў Радзімы. Пасля экскурсій па ваенна-патрыятычных маршрутах праводзяць даследаванні, выкарыстоўваючы даведачныя, навуковыя і архіўныя крыніцы, і выконваюць макеты помнікаў. Удзел у конкурсе прымаюць і вучні школ Карэліцкага раёна. Так, вучань 2 ”Б” класа СШ № 1 г.п. Карэлічы Уладзіслаў Бусько разам з мамай Анастасіяй зрабіў макет мемарыяльнага комплексу “Зорка”.

— Пра конкурс даведаліся ў школе, — расказвае Анастасія Мікалаеўна. — За столькі гадоў наш мемарыяльны комплекс стаў сапраўдным сімвалам Карэліч, таму мы і вырашылі выканаць яго макет. Такім чынам мы аддаем даніну павагі і памяці тым, хто загінуў у баях за родную зямлю.

Па словах жанчыны, матэрыялы замаўлялі ў інтэрнэце:

— Доўга думалі, з чаго зрабіць макет. Хацелася, каб ён быў трывалым і ўстойлівым. Знайшла ў інтэрнэце спецыяльную гліну для лепкі. Выкарыстоўвала фальгу і вату. Для травы замовіла флок — спецыяльны матэрыял для мадэліравання.

Уладзіславу дасталася вельмі важная работа над макетам — хлопчык фарбаваў выраб і пакрываў яго лакам. Увесь працэс працы над мініяцюрнай “Зоркай” заняў два тыдні.

— Я ведаю, што шмат салдат загінула, каб мы маглі вучыцца ў школе і жыць свабодна, — гаворыць хлопчык.

Макет помніка ахвярам Халакосту ў Міры. Работа вучняў СШ г.п. Мір

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара

2