Итоги работы животноводства в Кореличском районе за 2 месяца: достижения и резервы

Не сакрэт, што ў сельскай гаспадарцы найбольшы прыбытак прыносіць жывёлагадоўля. Асабліва гэта адчуваецца ў зімовы перыяд, калі раслінаводства знаходзіцца на часовым адпачынку. Аб выніках, якіх дасягнула жывёлагадоўчая галіна Карэліччыны за два месяцы бягучага года, і мерах, неабходных для выканання прагнозных паказчыкаў у 2024 годзе, ішла размова на раённым семінары-нарадзе.

У рабоце семінара прынялі ўдзел кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна, спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна, галоўныя заатэхнікі і галоўныя ветурачы гаспадарак Карэліччыны.


Аналізуючы выкананне росту колькасці пагалоўя буйной рагатай жывёлы было адзначана, што ўсе гаспадаркі раёна, акрамя СВК “Маяк-Заполле”, справіліся з планам па колькасці малочных кароў.

Па выніках працы за два месяцы 2024 г. вытворчасць малака склала 15867,2 тон, або 108,3% да 2023 г. (+1218,5 т). Сем сельскагаспадарчых арганізацый забяспечылі рост вытворчасці малака. Больш за ўсіх павялічылі вытворчасць у СВК “Жухавічы”, дзе прырост склаў 588,6 т (124,9% да ўзроўню мінулага году), СВК “Свіцязянка-2003” (313,2, 108,7%) і ДП “Лукі-Агра” (+243,2 т, або 112,5%), дзве гаспадаркі дапусцілі зніжэнне вытворчасці да ўзроўню 2023 года — ДП “Царука” — 89,7% (-81,8 т) і ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” — 78,3% да ўзроўню 2023г. (-225,2 т). Заданне па вытворчасці малака выканана на 103,5%. У перадавіках — СВК “Жухавічы” (+282,7 т, 110,6%), ДП “Лукі-Агра” (+152,2 т, 107,5%) і СВК “Свіцязянка-2003” (+162,4 т, 104,3%). Не выканалі заданне тры прадпрыемствы: ДП “Царука” — 89,3%, КСУП “Малюшычы” — 99,8%; КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” — 83,7%. За люты больш за ўсіх павялічылі вытворчасць малака СВК “Жухавічы” (+319,1 т), СВК “Свіцязянка-2003” (+169,7 т) і ДП “Лукі-Агра” (+103,9 т), зніжэнне дапусцілі дзве сельгасарганізацыі, ДП “Царука” і КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”, гэтыя ж арганізацыі не выканалі і заданне за люты.

Надой на карову з пачатку года склаў 1214 кг (+95 кг). Больш за ўсіх павялічылі надоі ў СВК “Жухавічы”, дадаўшы да ўзроўню мінулага года 144 кг, ДП “Лукі-Агра” (+115 кг) і СВК “Свіцязянка-2003” (+112 кг). Два прадпрыемствы знізілі надой на карову ў параўнанні з 2023 г. і тры не выканалі заданне. У лютым КСУП “Малюшычы” забяспечыла рост надою на рагулю і выканала заданне. У лютым сярэдні надой на карову ў раёне склаў 594 кг, што на 50 кг больш, чым у мінулым годзе. Заданне выканана на 104,8%.

Таварнасць за 2024 год па раёне склала 90,1% (+1,2% да 2023 году). Рэалізацыя малака гатункам “экстра” павялічылася на 1,3% і скалала 65,5%.

Вырошчванне буйной рагатай жывёлы за два месяцы бягучага года склала 1200,3 т, што на 45,8 т больш, чым у 2023 годзе. Заданне выканана на 102,8%. Лепш за ўсіх з заданнем справіліся КУСП “Чарняхоўскі-Агра” (+13,5 т, 123,2%), ДП “Лукі-Агра” (+15,4 т, 111,9%), СВК “Маяк-Заполле” (+8,8 т, 107,5%). Не выканалі заданне СВК “Жухавічы” (-2,8 т, 99,2%), КСУП “Малюшычы” (-1,3 т, 98,6%) і ДП “Царука” (-9,3, 82,5%).

Сяргей СТОЛЯР