Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

 

Паважаныя работнікі бытавога абслугоўвання насельніцтва 

і жыллёва-камунальнай гаспадаркі!

Прыміце шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам!

Сваёй добрасумленнай і адказнай працай вы ўносіце годны ўклад у падтрымку на належным узроўні жыццязабеспячэння населеных пунктаў раёна. Ад эфектыўнасці вашай працы і якасці прадастаўляемых паслуг у многім залежаць утульнасць і камфорт у нашых дамах, знешні выгляд населеных пунктаў раёна, чысціня і парадак на вуліцах, добры настрой і дабрабыт кожнага чалавека.

Шчыра жадаем вам нястомнай энергіі, аптымізму, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, а таксама поспехаў у вашай такой неабходнай і высакароднай працы. Жадаем вам і вашым родным моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камiтэт

Раённы Савет дэпутатаў