Работников Кореличского УКП БОН поздравили с профессиональным праздником

Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва яго работнікі адзначалі па-святочнаму. І гэта не выпадкова: яны заслугоўваюць узнагарод за працу і слоў прызнання, якія заслужылі сваёй штодзённай добрасумленнай працай. Бытавікі аказваюць паслугі людзям і дораць ім добры настрой — і за гэта ім шчыры дзякуй.

На свята да работнікаў бытавога абслугоўвання завітаў намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Ігар Лазарэвіч. Прадстаўнік мясцовай улады выказаў працаўнікам галіны шчырыя словы прызнання за іх бездакорную працу і пажадаў далейшых поспехаў у вырашэнні пастаўленых задач і ўсіх зямных даброт: здароўя, шчасця, дабрабыту.

У сувязі з прафесійным святам работнікі бытавога абслугоўвання раёна атрымалі ўзнагароды: Падзяку старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта — швачка Дома быту г.п. Карэлічы Таццяна Міхей, Ганаровую грамату райвыканкама — майстар швейнага цэха Таццяна Уласевіч, Падзячнае пісьмо Карэліцкага райвыканкама — вадзіцель Сяргей Шчэмер, Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў — бухгалтар, адказная за ідэалагічную работу Іна Вайцешык, Ганаровую грамату Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў — эканаміст, старшыня УП БАН Алена Кужалевіч.

За шматгадовую добрасумленную працу ў галіне бытавога абслугоўвання насельніцтва і вялікі асабісты ўклад у стабільную работу прадпрыемства ўзнагароджаны Ганаровай граматай прадпрыемства прыёмшчык заказаў КПП аграгарадка Райца Ірына Цярэшка і прадавец выязнога гандлю Таіса Хамко.

За добрасумленную працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў дзейнасці ўзнагароджаны Падзячнымі пісьмамі УК БАН раскройшчыкі швейнага цэха Галіна Карвіга і Ірына Кергет, тэхнік-тэхнолаг Крысціна Лаўрушчык, прадавец выязнога гандлю Алена Яцукевіч, намеснік галоўнага бухгалтара Таццяна Царук, прыбіральшчык памяшканнаяў Ірына Кавальчук.

Занесены на Дошку Гонару прадпрыемства: прыёмшчык заказаў КПП Жухавічы Наталля Малышчык, цырульнік Святлана Расюкевіч, швачкі Ганна Базар і Таццяна Бязмен, рабочая Святлана Бусько, слесар Анатолій Калбаска.

Выказана падзяка ўсім работнікам прадпрыемства за добрасумленную працу і аказана матэрыяльная дапамога.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Дар’і ВАРАПАЕВАЙ

3
1